26.02.2026

Справаздачна-выбарны сход ППА ў БДАМЛМ

26 лютага 2026 года ў Беларускім дзяржаўным архіве-музеі літаратуры і мастацтва (далей – БДАМЛМ) адбыўся справаздачна-выбарны сход першаснай прафсаюзнай арганізацыі. Яго ўдзельнікі падвялі вынікі работы за 2025 год і намецілі вектары развіцця на бліжэйшую перспектыву.

Асноўным пытаннем парадку дня стала справаздача прафсаюзнага камітэта, якую прадставіла старшыня першаснай прафсаюзнай арганізацыі БДАМЛМ М.А.Філімонцава. У 2025 годзе дзейнасць першаснай арганізацыі была сканцэнтравана на абароне сацыяльна-эканамічных інтарэсаў работнікаў, арганізацыі вольнага часу і аздараўлення. Калектыў аднагалосна зацвердзіў справаздачу аб выкананні каштарысу даходаў і расходаў за мінулы год, а таксама ўзгадніў фінансавы план на бягучы 2026 год, які захоўвае сваю сацыяльную накіраванасць.

Асаблівую ўвагу надалі аналізу выканання калектыўнай дамовы за 2025 год. Было адзначана, што абавязацельствы па падтрымцы супрацоўнікаў, стварэнні бяспечных умоў працы і выплаце заработнай платы выконваюцца ў поўным аб’ёме.

Сход стаў важным этапам у абнаўленні кадравага актыву арганізацыі. У ходзе галасавання былі прыняты рашэнні:

  • аб унясенні змяненняў у склад прафсаюзнага камітэта і рэвізійнай камісіі.
  • аб абранні грамадскага інспектара па ахове працы, які будзе ажыццяўляць штодзённы кантроль за бяспекай на працоўных месцах.

Абноўлены склад выбарных органаў падкрэсліў гатоўнасць працягваць актыўную працу па згуртаванні калектыву і ўмацаванні традыцый архіўнай і музейнай справы.