28 сакавіка 2026 года з 20.30 да 21.30 адбудзецца сусветная акцыя “Гадзіна Зямлі”. Падчас яе мільёны людзей па ўсім свеце на гадзіну выключаць святло, каб сімвалічна падтрымаць клопат пра нашу планету і звярнуць увагу да экалагічныя праблем.
“Гадзіна зямлі” арганізуецца штогод з 2007 года па ініцыятыве Сусветнага фонду дзікай прыроды. Ужо ў 2009 года яна стала самай масавай акцыяй у гісторыі чалавецтва, паколькі ў ёй прынялі ўдзел каля мільярда чалавек. У нашай краіне акцыя падтрымліваецца Міністэрствам прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, Саветам Міністраў, а таксама іншымі дзяржаўнымі органамі ўлады, дзяржаўнымі і недзяржаўнымі ўстановамі. Аднак найбольшы поспех акцыя будзе мець у выпадку, калі яе падтрымае кожная беларуская сям’я.
На афіцыйным сайце акцыі “Гадзіна Зямлі” (https://www.earthhour.org) паведамляецца наступнае: “Мы апынуліся на пераломным этапе кліматычнага і прыроднага крызісаў, ставячы пад пагрозу лёс нашага адзінага дома і нашу будучыню. Да 2030 года мы рызыкуем перавысіць усталяваны Парыжскім кліматычным пагадненнем ліміт глабальнага павышэння тэмпературы ў 1,5 ° C, а прырода – крыніца нашага існавання і адзін з нашых галоўных саюзнікаў у барацьбе з кліматычным крызісам – таксама знаходзіцца пад сур'ёзнай пагрозай, сутыкаецца з трывожнымі і беспрэцэдэнтнымі выклікамі. Наступныя некалькі гадоў маюць вырашальнае значэнне для нашай будучыні… Неабходна, каб асобныя людзі, супольнасці, прадпрыемствы і ўрады тэрмінова актывізавалі свае намаганні па абароне і аднаўленні нашага агульнага дома”.
Пагадзіцеся, удзел у “Гадзіне Зямлі” – толькі невялікі мінімум, які можа дазволіць сябе кожны чалавек, каб паўплываць на сваіх суседзей, сяброў, супольнасці. Толькі ўявіце, што тое ж самае зробяць мільёны і мільёны людзей па ўсёй планеце. Работнікі БДАМЛМ запрашаюць усіх сумленных людзей далучыцца да міжнароднай акцыі. Калі ласка, не забудзьцеся выключыць святло у 20.30 у апошнюю суботу сакавіка!

