15.04.2026

Экскурсія ў БДАМЛМ ў рамках акцыі “Архівы – школе”

15 красавіка 2026 года ў рамках рэспубліканскай акцыі “Архівы – школе” Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва (далей – БДАМЛМ) прыняў навучэнцаў гімназіі №17 г.Мінска.

Для наведвальнікаў была праведзена спецыялізаваная экскурсія, мэтай якой стала знаёмства з унікальнымі фондамі архіва-музея, якія зберагаюць дакументальную спадчыну выдатных дзеячаў беларускай літаратуры і мастацтва. Загадчык аддзела інфармацыі, публікацыі і выкарыстання дакументаў БДАМЛМ В.В.Біруля пазнаёміла гасцей з гісторыяй стварэння архіва, асноўнымі напрамкамі яго дзейнасці і найбольш каштоўнымі экспанатамі.  Вучні даведаліся пра асаблівасці працы з архіўнымі дакументамі, пра метады іх апрацоўкі і захавання.

Вядучы архівіст Т.А.Анпілогава распавяла пра жыццё і творчасць выдатнага мастака, заслужанага дзеяча мастацтваў Рэспублікі Беларусь, Барыса Аракчэева, чые карціны прадстаўлены на выставе “Горнымі дарогамі. Каўказ”, экспануемай у чытальнай зале архіва-музея.

Акцыя “Архівы – школе” з’яўляецца важным напрамкам дзейнасці БДАМЛМ, накіраваным на павышэнне цікавасці моладзі да гісторыі і культуры Беларусі.