16.04.2026

БДАМЛМ узяў удзел у канчатковым размеркаванні выпускнікоў БДУКМ

16 красавіка 2026 года прадстаўнікі Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва (далей – БДАМЛМ) узялі удзел у канчатковым размеркаванні выпускнікоў Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры. У выніку 1 жніўня ў БДАМЛМ у аддзел навуковага апісання дакументаў асабістага паходжання прыйдзе малады спецыяліст – Анастасія Праліч (спецыяльнасць “карпаратыўнае мастацтвазнаўства”).

Жадаем Анастасіі хуткага і лёгкага ўліцця ў калектыў БДАМЛМ!