Вялізная калекцыя асабістых фондаў Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва папоўнілася дакументамі акцёра, кінарэжысёра, народнага артыста Беларусі і заслужанага артыста РСФСР Уладзіміра Гасцюхіна. Яны паступілі адразу з двух крыніц – ад Валянціны Аляксееўны Сцяпанавай (прадзюсэра, кіназнаўцы, дырэктара Мінскага Міжнароднага кінафестывалю “Лістапад” (1996–2008), дырэктара і заснавальніка фестывалю беларускіх фільмаў у Брэсце (1996–2008), сакратара і сябры Праўлення Міжнароднага аб’яднання кінематаграфістаў славянскіх і праславянскіх народаў, галоўнага каардынатара Міджнароднага кінафестывалю “Залаты Віцязь” ад Рэспублікі Беларусь) і Святланы Мікалаеўны Гасцюхінай (трэцяй жонкі акцёра, мастака-грымёра кінастудыі “Беларусьфільм”).
- Галоўная
- Пра нас
- Навукова-даведачны апарат
- Выставы
- Чытальная зала
- Запыты і паслугі
- Звароты грамадзян і юрыдычных асоб
- Электронны зварот

