06.05.2026

БДАМЛМ на ўроку з дэманстрацыяй фільма "Крэпасць-герой"

6 мая 2026 г. Алена Аляксандраўна Макаранка, дырэктар Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва (далей БДАМЛМ), і Дзмітрый Сяргеевіч Самахвалаў, вядучы навуковы супрацоўнік аддзела інфармацыі, публікацыі і выкарыстання дакументаў архіва-музея, правялі ўрок для 5 класаў сярэдняй школы № 4 г. Мінска з дэманстрацыяй фільма "Крэпасць-герой", падрыхтаванага Беларускім дзяржаўным архівам кінафотафонадакументаў з удзелам Дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь. Мерапрыемства праводзілася ў рамках акцыі "Архівы-школе".

Прадстаўнікі БДАМЛМ распавялі пра значэнне памяці аб падзеях Вялікай Айчыннай вайны для беларускага народа і пра архіўныя ўстановы як інстытуты сацыяльнай памяці. Нягледзячы на юны ўзрост, школьнікі з цікавасцю слухалі прамоўцаў, а пасля прагляду фільма задавалі пытанні. У канцы кіналекторыя яны выказалі пажаданне наведаць БДАМЛМ з экскурсіяй.