7 мая 2026 года вядучы навуковы супрацоўнік аддзела інфармацыі, публікацыі і выкарыстання дакументаў Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва (далей – БДАМЛМ) Дзмітрый Сяргеевіч Самахвалаў і вядучы архівіст аддзела інфармацыйна-пошукавых сістэм архіва-музея Кацярына Аляксандраўна Лукіна правялі лекцыю для студэнтаў Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэта культуры і мастацтваў з з дэманстрацыяй фільма “Крэпасць-герой”, падрыхтаванага Беларускім дзяржаўным архівам кінафотафонадакументаў з удзелам Дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь, і віртуальнай выставы “Вайна прайшла скрозь іх сэрцы”, створанай на аснове дакументаў з архіўных фондаў БДАМЛМ. Мерапрыемства праводзілася ў рамках акцыі “Архівы-школе”.
Д.С.Самахвалаў распавёў пра прадстаўнікоў беларускай культуры, удзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны, і подзвіг салдат Брэсцкай крэпасці. Прадэманстраваны фільм і выстава выклікалі шчырую зацікаўленасць студэнтаў. У канцы сустрэчы Д.С.Самахвалаў адказаў на пытанні аб дзейнасці беларускіх архіваў у справе захавання памяці пра падзеі Вялікай Айчыннай.

