13 мая 2026 года ў рамках рэспубліканскай акцыі «Архівы – школе» ў Беларускім дзяржаўным архіве-музеі літаратуры і мастацтва (далей – БДАМЛМ) адбылася экскурсія для студэнтаў першага курса групы ТМ-511 Беларускай дзяржаўнай акадэміі сувязі.
Экскурсію па архіве правяла загадчыца аддзела інфармацыі, публікацыі і выкарыстання дакументаў БДАМЛМ В.В.Біруля. Яна распавяла пра багатаую гісторыю будынка архіва-музея, былога бернардзінскага касцёла, які з’яўляецца архітэктурнай каштоўнасцю.
Таксама госці даведаліся пра асноўныя напрамкі дзейнасці архіва-музея, асаблівасцях працы архівістаў па захаванні дакументальнай спадчыны беларускай літаратуры і мастацтва.
Цікавасць экскурсантаў выклікала наведванне чытальнай залы, дзе экспануецца дакументальная выстава, прысвечаная 140-годдзю класіка беларускай літаратуры Змітрака Бядулі. Студэнты змаглі пазнаёміцца з унікальнымі рукапісамі, фотаздымкамі, лістамі і іншымі дакументамі, якія раскрываюць жыццёвы і творчы шлях пісьменніка.
Акцыя «Архівы – школе» працягвае сваю місію па папулярызацыі ведаў сярод моладзі аб гісторыі культуры Беларусі, ролі архіваў у грамадстве.

