22.05.2026

Удзел БДАМЛМ у V Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Архіўны дыялог: роля жанчын у найноўшай гісторыі Беларусі”

21 мая 2026 года ў Нацыянальным архіве Рэспублікі Беларусь адбылася V Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя “Архіўны дыялог: роля жанчын у найноўшай гісторыі Беларусі”.

З прывітальным словам да ўдзельнікаў канферэнцыі звярнуліся дырэктар Дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь А.Л.Воінаў, Генеральны дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, к.г.н., дацэнт В.Ф.Гігін, загадчык кафедры крыніцазнаўства гістарычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, д.г.н., прафесар С.М.Ходзін; дырэктар Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь А.К.Дзямянюк і інш.

Праца канферэнцыі была структураваная па чатырох секцыях: “Архіўная справа ў Беларусі ў ХХ-ХХІ стст.: гісторыя, методыка, практыка”, “Крыніцазнаўчы патэнцыял дакументаў па найноўшай гісторыі Беларусі і дзяржаў постсавецкай прасторы (першая палова ХХ ст.)”, “Вялікая Айчынная вайна ў адлюстраванні гістарычных крыніц”, “Архіўныя дакументы як крыніца вывучэння гістарычных падзей (1944-2000-я гг.)”.

У канферэнцыі прыняла ўдзел дырэктар Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва (далей – БДАМЛМ) А.А.Макаранка з дакладам “Праца Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва па вяртанні культурных каштоўнасцяў у 2023-2025 гг.” і вядучы архівіст БДАМЛМ К.А.Лукіна прадставіла даклад на тэму “Вобраз жанчыны ў ваеннай прапагандзе Савецкага Саюза і Вялікабрытаніі перыяду Другой сусветнай вайны”.