29 мая 2026 года А.А.Макаранка, дырэктар Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва (далей – БДАМЛМ) і Д.С.Самахвалаў, вядучы навуковы супрацоўнік аддзела інфармацыі, публікацыі і выкарыстання дакументаў БДАМЛМ, прынялі ўдзел у міжнародным круглым стале “Навуковец – наватар і педагог”, прысвечаным навуковай и адукацыйнай спадчыне доктара гістарычных навук, прафесара У.Н.Сідарцова.
Уладзімір Нічыпаравіч Сідарцоў (1935 – 2025) – заснавальнік і першы загадчык кафедры крыніцазнаўства БДУ, якая рыхтуе студэнтаў-архівістаў. Ён быў вядомы сваёй прыхільнасцю да ўжывання інавацыйных метадаў гістарычнага даследавання, у тым ліку інфармацыйных тэхналогій, гістарычных псіхалогіі і антрапалогіі, у апошнія гады жыцця стаў прыхільнікам сінергетыкі.
З прывітальнымі словамі да ўдзельнікаў круглага стала звярнуліся дэкан гістарычнага факультэта БДУ, доктар гістарычных навук, прафесар А.Г.Каханоўскі, член-карэспандэнт Расійскай акадэміі навук, загадчык кафедры гістарычнай інфарматыкі Маскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта ім. М.В.Ламаносава, доктар гістарычных навук, прафесар Л.І.Бародкін. Мадэратарам мерапрыемства з’яўляўся загадчык кафедры крыніцазнаўства гістарычнага факультэта БДУ, доктар гістарычных навук, прафесар С.М.Ходзін.
У круглым стале ўдзельнічалі вучоныя з Беларусі, у тым ліку вучні В.Н.Сідарцова, і Расіі. Абмяркоўваліся праблемы ўдасканалення метадалогіі вывучэння гісторыі, стварэння школьнай вучэбнай літаратуры, архіўных дакументаў у лічбавай экасістэме, ужывання штучнага інтэлекту. А.А.Макаранка і Д.С.Самахвалаў прадставілі даклад «Гендэрны падыход у практыцы даследавання архіўных дакументаў», які ахапіў пытанні метадалогіі гендэрных даследаванняў і патэнцыял архіўных фондаў БДАМЛМ.

