16.06.2026

Удзел БДАМЛМ у рабоце дзяржаўнай экзаменацыйнай камісіі на гістарычным факультэце БДУ

12 чэрвеня 2026 года дырэктар Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва А.А.Макаранка ў якасці члена Дзяржаўнай экзаменацыйнай камісіі (далей – ДЭК) прыняла ўдзел у абароне дыпломных праектаў выпускнікоў гістарычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Працу камісіі ўзначаліў дырэктар Дэпартамента па архівах і справаводстве Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь А.Л.Воінаў. Экзаменацыйная калегія заслухала дыпломныя праекты студэнтаў дзённай формы атрымання адукацыі па спецыяльнасці «архіўная справа».

У ходзе абароны маладыя спецыялісты паспяхова прадставілі вынікі сваіх навукова-даследчых і практычных распрацовак, прадэманстравалі глыбокія тэарэтычныя веды і адказалі на профільныя пытанні экспертаў.

Удзел дырэктара Дэпартамента па архівах і справаводстве Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь  кіраўнікоў вядучых архіўных устаноў у рабоце ДЭК падкрэслівае высокую значнасць інтэграцыі акадэмічнай адукацыі і архіўнай работы, а таксама гарантуе пераемнасць традыцый і падрыхтоўку высокакваліфікаваных кадраў для галіны.

Калектыў БДАМЛМ шчыра віншуе выпускнікоў БДУ з паспяховай абаронай, жадае ім прафесійных поспехаў і чакае маладых калег у архіўных установах краіны.