19.06.2026

Удзел БДАМЛМ ў Міжнародным круглым стале “Аўдыёвізуальныя дакументы як гістарычная крыніца”

18 чэрвеня 2026 года дырэктар Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва (далей – БДАМЛМ) А.А.Макаранка і вядучы архівіст аддзела інфармацыйна-пошукавых сістэм і аўтаматызаваных-архіўных тэхналогій К.А.Лукіна прынялі ўдзел і выступілі з дакладамі на Міжнародным круглым стале “Аўдыёвізуальныя дакументы як гістарычная крыніца” да 85-годдзя Беларускага дзяржаўнага архіва кінафотафонадакументаў (далей – БДАКФФД).

У рабоце круглага стала прынялі ўдзел вучоныя і архівісты Беларусі, Расіі і Казахстана.

З прывітальным словам да ўдзельнікаў круглага стала выступілі дэкан гістарычнага факультэта БДУ, прафесар А.Г.Каханоўскі, дырэктар Дэпартамента па архівах і справаводстве Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь А.Л.Воінаў, загадчык кафедры крыніцазнаўства гістарычнага факультэта БДУ, прафесар С.Н.Ходзін.

Пленарныя даклады прадставілі дырэктар БДАКФФД А.Н.Ганчар, сумесна з галоўным захавальнікам фондаў архіва М.Д.Раманавай, загадчык кафедры гісторыі Расіі гістарычнага факультэта БДУ, прафесар А.А.Яноўскі, прафесар кафедры крыніцазнаўства гістарычнага факультэта БДУ, прафесар М.Ф.Шумейка і прафесар Расійскага гуманітарнага ўніверсітэта, першы намеснік старшыні Праўлення Расійскага таварыства гісторыкаў-архівістаў, доктар гістарычных навук, дацэнт Г.М.Ланскай.

Праца Міжнароднага круглага стала прайшла на высокім навуковым узроўні, былі абмеркаваны пытанні аб асаблівасцях захоўвання, апісання і выкарыстання аўдыёвізуальных дакументаў, прымянення штучнага інтэлекту пры рабоце з імі.

У рамках гэтага мерапрыемства А.А.Макаранка, якая з’яўляецца старшынёй Праўлення Беларускага таварыства архівістаў, удалося наладзіць кантакты з Расійскім таварыствам гісторыкаў-архівістаў і намеціць далейшыя шляхі супрацоўніцтва.