У перыяд з 17 па 22 чэрвеня 2026 года дырэктарам Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва А.А.Макаранка прачытаны лекцыі і праведзены семінарскія заняткі са студэнтамі 3 курса па спецыяльнасці “дакументазнаўства” завочнай формы атрымання адукацыі гістарычнага факультэта БДУ па прадмеце “Архівазнаўства”.
У межах дадзенага курса студэнты здолелі асвоіць методыку працы дзяржаўных архіваў па камплектаванні, экспертызе каштоўнасці, уліку, стварэнні навукова-даведачнага апарата і выкарыстанні архіўных дакументаў.
На семінарскіх занятках, у тым ліку праведзеных на базе БДАМЛМ, будучыя спецыялісты азнаёміліся з арганізацыяй работы архіва-музея з крыніцамі камплектавання БДАМЛМ (арганізацыямі і асобамі – вядомымі дзеячамі літаратуры і мастацтва), правядзеннем навуковага апісання дакументаў асабістага паходжання. Асаблівая ўвага была нададзена ўліку і забеспячэнню захаванасці архіўных дакументаў, стварэнню сістэмы навукова-даведачнага апарата і формам выкарыстання архіўных дакументаў.
Як вынік, усе студэнты паспяхова здалі экзамен па архівазнаўстве.

