30 чэрвеня 2026 года ў 15.00 Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва запрашае на творчую сустрэчу з вядомым паэтам і празаікам, заслужаным дзеячам культуры Рэспублікі Беларусь Навумам Гальпяровічам. Тэмай размовы стане новая кніга пісьменніка “Чырвоны мост”, якая выйшла ў 2025 годзе і многія прыхільнікі творчасці Навума Якаўлевіча паспелі пазнаёміцца з ёй.
“Мой Полацк – мой Ерусалім”, – так называе свой родны горад Навум Гальпяровіч і робіць яго нябачным героем рамана. Чырвоны мост – адна са знакавых мясцін старажытнага Полацка – з’яўляецца не толькі геаграфічнай і гістарычнай лакацыяй, што звязвае і раз’ядноўвае герояў рамана, але і правадніком чытача ў свет дзіцячых і юнацкіх мрояў аўтара, імпульсам яго філасофскіх разваг. Лірызм, тонкі гумар і светлая самота, якімі прасякнуты твор, дазваляюць чытачу перажыць шчымлівыя пачуцці і згадаць свае жыццёвыя “шляхі і вяртанні”, прыйсці ў свой Ерусалім.
На сустрэчу запрошаны землякі Навума Гальпяровіча, яго калегі і сябры.
Вул. Кірылы і Мяфодзія, 4 (чытальная зала БДАМЛМ)
Даведкі па тэлефоне: 242 51 88

