15.07.2026

БДАМЛМ прадстаўляе віртуальную выставу «Анатоль Астрэйка – паэт беларускай песні»

24 ліпеня 2026 г. будзе адзначацца 115-годдзе паэта Анатоля Астрэйкі (1911 – 1978). Да гэтай даты ў Беларускім дзяржаўным архіве-музеі літаратуры і мастацтва была падрыхтавана віртуальная выстаўка «Анатоль Астрэйка – паэт беларускай песні». У яе аснове – унікальныя дакументы, якія захоўваюцца ў фондзе асабістага паходжання самога паэта, а таксама вядомых беларускіх кампазітараў.

Анатоль Астрэйка быў проста паэтам, пісьменнікам-сатырыкам, перакладчыкам, драматургам, журналістам. Але сярод кагорты найбольш адораных творчых людзей мінулага стагоддзя ён найперш вылучаўся як паэт-песеннік. З ім працавалі такія вядомыя беларускія кампазітары, як Аляксей Клумаў, Леў Абеліёвіч, Дзмітрый Лукас, Генрых Вагнер і Ісак Любан. Віртуальная выстава апавядае пра гэтае супрацоўніцтва, а таксама адкрывае некаторыя цікавыя факты яго біяграфіі – адносіны з земляком, блізкім суседам і галоўным канкурэнтам, паэтам-песеннікам Адамам Русаком, змену асабістага імя, фіяска ў працы літаратурным чыноўнікам, барацьбу за кватэрнае пытанне – усё тое, што звычайна не паказваецца ў афіцыйных біяграфіях, але што трэба мець на ўвазе.

З віртуальнай выставай можна пазнаёміцца ​​па адрасе https://bdamlm.by/vystavy/virtualnyya-vystavy/item/5307-virtualnaya-vystava-anatol-astrejka-paet-belaruskaj-pesni