Удзельніцай мерапрыемства ад архіва-музея стала малады спецыяліст А.С.Праліч, выпускніца кафедры тэорыі і гісторыі мастацтва (спецыяльнасць «карпаратыўнае мастацтвазнаўства») Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў.
Упершыню мерапрыемства прайшло на дзвюх пляцоўках: у Нацыянальным архіве Рэспублікі Беларусь (далей – НАРБ) і Дэпартаменце па архівах і справаводстве Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь (далей – Дэпартамент). Мерапрыемства пачалося ў НАРБ з інтэрактыўнага квэста-экскурсіі, падчас якога маладыя спецыялісты пазнаёміліся з асноўнымі напрамкамі дзейнасці архіўных устаноў: камплектаваннем, забеспячэннем захаванасці дакументаў, іх аблічбоўкай, выкарыстаннем і сістэмай навукова-даведачнага апарата.
У наступнай частцы пасвячэння архівісты пазнаёміліся з кіраўнікамі рэспубліканскіх архіўных устаноў, якія прадставілі свае архівы. БДАМЛМ прадставіла вядучы архівіст К.А.Лукіна.
Мерапрыемства працягнулася ў новым будынку Дэпартамента па вул. Мяснікова, 5. Тут для іх была арганізавана аглядная экскурсія па Дэпартаменту.
Затым традыцыйна адбылося фатаграфаванне маладых спецыялістаў з кіраўніцтвам галіны і ганаровымі гасцямі.
У асноўнай частцы мерапрыемства з дакладам «Аб стане архіўнай справы ў Рэспубліцы Беларусь у 2026 годзе» выступіў дырэктар Дэпартамента па архівах і справаводстве Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь А.Л.Воінаў. Ён адзначыў дынаміку росту асноўных паказчыкаў у галіне, падрабязна спыніўся на пытанні выкарыстання архіўных дакументаў. Важнае месца ў дакладзе дырэктара Дэпартамента па архівах і справаводству было адведзена пытанню ўмацавання матэрыяльна-тэхнічнай базы архіўных устаноў.
Старшыня Мінскай гарадской арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў дзяржаўных і іншых устаноў У.І.Зубрык у сваім выступленні расказаў аб асноўных напрамках работы і ролі прафсаюзаў у абароне правоў працоўных і заклікаў маладых спецыялістаў актыўна ўдзельнічаць у грамадскіх мерапрыемствах. Таксама выпускнікам 2026 г. былі ўручаны членскія прафсаюзныя білеты.
З прывітальным словам да маладых архівістаў звярнуўся дэкан гістарычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, д.г.н., прафесар А.Г.Каханоўскі.
Усім удзельнікам пасвячэння былі ўручаны памятныя падарункі ад кіраўніцтва архіўнай галіны і Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі.
Мерапрыемства прайшло ў цёплай і нефармальнай абстаноўцы. Пасвячэнне ў архівісты стала добрай традыцыяй галіны.

