24.09.2026

Мы атрымалі падзяку ад УП «Кінавідэапракат» Мінгарвыканкама

24 верасня 2026 г. дырэктар Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва А.А.Макарэнка атрымала ліст падзякі ад генеральнага дырэктара УП «Кінавідэапракат» Мінгарвыканкама В.М.Карачэўскага з наступнымі словамі: "Унітарнае прадпрыемства "Кінавідэапракат" Мінгарвыканкама выказвае падзяку за плённае супрацоўніцтва і дапамогу ў арганізацыі правядзення перадсеансавага мерапрыемства перад паказам фільма "Лясная быль", прымеркаванага да святкавання Дня народнага адзінства.

Прадстаўленыя матэрыялы пра рэжысёра Ю. Тарыча выклікалі незвычайную цікавасць у наведвальнікаў кінатэатра. Падчас мерапрыемства ў гледачоў была магчымасць не толькі дакрануцца да культурнай і гістарычнай спадчыны нашай краіны, але і ацаніць унікальнасць прадстаўленых дакументаў.

Асабліва хочацца адзначыць высокі прафесіяналізм і творчы падыход да падачы матэрыялу вядучага навуковага супрацоўніка аддзела інфармацыі, публікацыі і выкарыстання дакументаў Самахвалава Д. С.

Правядзенне такіх мерапрыемстваў мае вялікае патрыятычнае значэнне і заўсёды будзе запатрабавана ў грамадстве. Мы шчыра спадзяемся, што ў будучыні вы па-ранейшаму застанецеся ў спісе нашых партнёраў".

БДАМЛМ таксама шчыра спадзяецца, што мы захаваем і пашырым сувязі з УП "Кінавідэапракат" Мінгарвыканкама для распаўсюджвання ведаў аб гісторыі і культуры Беларусі.