Сучасная (з 2023 года) экспазіцыя сумяшчае расповяд гісторыі гадзіннікавай справы з дэманстрацыяй жывой прамысловай вытворчасці. Спецыялістаў БДАМЛМ асабліва зацікавілі архіўныя дакументы, прадстаўленыя ў экспазіцыі, унікальныя лімітаваныя калекцыі (“Спадарожнік ПС-1”, “Мінск-МКС”), а таксама тэматычныя і патрыятычныя праекты (напрыклад, прысвечаныя Дню Перамогі; асабістыя гадзіннікі касманаўтаў, савецкіх маршалаў). Архівісты адзначылі стылёвасць і сучасны дызайн калекцый, прысвечаных Нацыяанальнаму акадэмічнаму тэатру імя Я.Купалы, пісьменнікам і мастакам, а таксама арыгінальнасць серыі “Мова”, што была запушчана да Дня роднай мовы. Работнікі музея і архівісты гатовы да культурнага супрацоўніцтва, у тым ліку з папулярызацыяй унікальных дакументаў Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва.
- Галоўная
- Пра нас
- Навукова-даведачны апарат
- Выставы
- Чытальная зала
- Запыты і паслугі
- Звароты грамадзян і юрыдычных асоб
- Электронны зварот

