07.10.2026

Падзяка і віншаванне архівістам

У час прафесійнага свята архівістам асабліва прыемна атрымліваць віншаванні і словы ўдзячнасці за работу ад сяброў, калег і наведвальнікаў чытальнай залы.

Узнёслы водгук работнікаў Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь, якія наведалі Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва, – адна з прыемных навін і матывацыя на ўдасканаленне працы і ўмацаванне прафесійных і сяброўскіх стасункаў паміж архівам і тэатрам. Фонды БДАМЛМ багатыя на дакументы вядомых артыстаў Вялікага тэатра Беларусі, што дазваляе ладзіць сумесныя выставачныя і іншыя культурныя праекты. Архіўныя фонды працягваюць пашырацца і папаўняцца, дзякуючы намаганням як архівістаў, так і работнікаў тэатра.