Паважаны Вячаслаў Дзмітрыевіч, кіраўніцтва і работнікі БДАМЛМ віншуюць Вас з юбілеем.
Жадаем моцнага здароўя, невычэрпнай энергіі і душэўнай гармоніі. Хай праца прыносіць задавальненне і натхненне, а ўсе планы лёгка ўвасабляюцца ў жыццё!
6 кастрычніка 2026 года дырэктар Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва А.А.Макаранка прыняла ўдзел ва ўшанаванні 80-гадовага юбілею вядомага беларускага архівіста, гісторыка і вучонага вядучага навуковага супрацоўніка аддзела публікацый, кандыдата гістарычных навук, ганаровага архівіста Беларусі, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі В.Д.Селяменева. Ён каля 30 гадоў узначальваў Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь, больш за 60 гадоў прысвяціў сябе архіўнай справе. З’яўляецца адным з аўтараў больш за 100 зборнікаў дакументаў, манаграфій, даведнікаў па фондах НАРБ.
Паважаны Вячаслаў Дзмітрыевіч, кіраўніцтва і работнікі БДАМЛМ віншуюць Вас з юбілеем.
Жадаем моцнага здароўя, невычэрпнай энергіі і душэўнай гармоніі. Хай праца прыносіць задавальненне і натхненне, а ўсе планы лёгка ўвасабляюцца ў жыццё!
В.Д. Селяменеў
В.Д. Селяменеў
Падчас віншавання В.Д. Селяменева
Падчас віншавання В.Д. Селяменева
А.А. Макаранка і А.К. Дземянюк прынялі ўдзел у віншаванні В.Д.Селяменева
А.А. Макаранка і А.К. Дземянюк прынялі ўдзел у віншаванні В.Д.Селяменева