Спектакль пагружае гледачоў у глыбокую маральна-этычную драму: у цэнтры сюжэта — складаныя пытанні сумлення, праўды пра ваеннае мінулае і ўзаемаадносіны паміж сем’ямі хірурга Яраша і журналіста Шыковіча. Закрыты паказ быў арганізаваны спецыяльна для крытыкаў, прэсы і пачэсных гасцей, сярод якіх была дырэктар Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва (далей – БДАМЛМ) А.А.Макаранка.
У рамках цеснага супрацоўніцтва паміж БДАМЛМ і тэатрам, архіў-музей падрыхтаваў спецыяльны падарунак для гледачоў. На інфармацыйных стэндах у файе тэатра перад пачаткам спектакля былі прадэманстраваны ўнікальныя дакументы і матэрыялы з асабістага фонда Івана Шамякіна, якія захоўваюцца ў БДАМЛМ. Гэтая экспазіцыя дапамагла гасцям яшчэ глыбей акунуцца ў творчую атмасферу твора і адчуць сувязь эпох.
Для шырокага кола гледачоў прэм’ерныя паказы спектакля «Сэрца на далоні» пройдуць на працягу кастрычніка і лістапада.

