15.10.2026

Удзел БДАМЛМ у серыі мерапрыемстваў да Года беларускай жанчыны ў НАРБ

15 кастрычніка 2026 года работнікі Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва (далей – БДАМЛМ) прынялі ўдзел у мерапрыемствах, арганізаваных Нацыянальным архівам Рэспублікі Беларусь (далей – НАРБ) да Года беларускай жанчыны.

Удзельнікі мерапрыемства азнаёміліся з планшэтнай выставай «Жанчыны розных эпох у гісторыі Беларусі», падрыхтаванай Нацыянальным гістарычным архівам Беларусі.

Дырэктар архіва-музея літаратуры і мастацтва А.А.Макаранка прыняла ўдзел у круглым стале «Захавальніцы памяці: роля жанчын у архіўнай службе Беларусі». У сваім дакладзе «Славутыя імёны ў архіўнай справе: жанчыны-архівісты Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва» яна распавяла пра ветэранаў і заслужаных прадстаўніц архіва-музея, якія ўнеслі значны ўклад у развіццё архіўнай справы Беларусі, якія стаялі ля вытокаў адукацыі і развіцця БДАМЛМ, фарміравання культурнай спадчыны краіны. Сярод іх: дырэктара К.С.Жорава, Г.І.Сурмач і Г.В.Запартыка; архівісты і навуковыя супрацоўнікі Г.Д.Харавец, Н.Г.Сакалоўская, Л.С.Цалянчук, В.Я.Данекіна, Г.М.Жукава, В.А.Фок, І.А.Івенка, Я.М.Кісялёва, В.І.Бярэйшык, Т.В.Кекелева і М.І.Пышынская.

Каманда маладых работнікаў БДАМЛМ «Адэпты пяра» ў колькасці 5 чалавек (Лабовіч Іван, Лукіна Кацярына, Рымарава Любоў, Сяліцкі Вячаслаў і Праліч Анастасія) прынялі ўдзел у правядзенні квіз-віктарыны «Жанчыны ў гісторыі Беларусі» і заняла ганаровае пятае месца.