22.06.2026

Прафсаюзны сход у БДАМЛМ

22 чэрвеня 2026 года ў Беларускім дзяржаўным архіве-музеі літаратуры і мастацтва (далей – БДАМЛМ) адбыўся справаздачна-выбарны сход першаснай прафсаюзнай арганізацыі.

Ключавымі пытаннямі парадку дня сталі падвядзенне вынікаў працы за мінулы перыяд і змена кіраўніцтва прафсаюзнага камітэта. Сход адкрыўся дакладам дзеючага старшыні першаснай прафсаюзнай арганізацыі М.А.Філімонцавай, якая падрабязна адчыталася перад калектывам аб рабоце прафкама за першае паўгоддзе 2026 года. Пасля абмеркавання і зацвярджэння справаздачы Марына Аляксееўна склала свае паўнамоцтвы ў сувязі са сканчэннем працоўнага кантракту. Па выніках праведзенага галасавання новым старшынёй першаснай прафсаюзнай арганізацыі БДАМЛМ была абраная Л.А.Рымарава. У адпаведнасці з пастановай Прэзідыума Савета ФПБ № 346 “Аб клятве прафсаюзнага лідара” зноў абраны старшыня ва ўрачыстай абстаноўцы прынесла прафесійную клятву. У якасці запрошанага госця ў рабоце сходу прыняў удзел старшыня Мінскай гарадской арганізацыі Беларускага прафесійнага саюза дзяржаўных і іншых устаноў У.І.Зубрык, які выступіў перад калектывам у завяршальнай частцы мерапрыемства.

Паколькі сход праходзіў 22 чэрвеня, у Дзень усенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народа, работнікі архіва-музея далучыліся да агульнанацыянальнай хвіліны маўчання, каб ушанаваць памяць загінуўшых у гады вайны.