27.01.2026

Праца БДАМЛМ са студэнтамі гістарычнага факультэта БДУ

З 21 па 25 студзеня 2026 года дырэктар Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва А.А.Макаранка правяла навучанне па курсе «Арганізацыя электронных архіваў» са студэнтамі 4 курса завочнай формы атрымання адукацыі па спецыяльнасці «дакументазнаўства па напрамках» гістарычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. У рамках дадзенага курса былі разгледжаны нарматыўныя прававыя дакументы ў сферы стварэння электронных архіваў, пытанні арганізацыі прыёму, уліку, захоўвання і выкарыстання электронных дакументаў і дакументаў у электронным выглядзе.