Галоўная мэта Сусветнага дня аховы працы – фарміраванне культуры бяспечнасці працы, павышэнне адказнасці кожнага работніка за сваю бяспеку і бяспеку навакольных.
Намеснік дырэктара БДАМЛМ Наталля Георгіеўна Марчук азнаёміла прысутных з правіламі бяспечнасці працы з архіўнымі дакументамі, абсталяваннем і аргтэхнікай.
«Бяспека – гэта наш прыярытэт. Мы імкнемся стварыць камфортныя і бяспечныя ўмовы для працы з архіўнымі дакументамі», – адзначыла Н.Г.Марчук.
Правядзенне Сусветнага дня аховы працы – гэта важны крок у забеспячэнні бяспечных умоў працы і захаванні здароўя работнікаў БДАМЛМ.