Падчас экскурсіі будучыя музыкі прайшліся па будынку былога кляштара бернардзінцаў (Касцёл Святога Язэпа), звярнулі ўвагу на захаваныя дэкаратыўныя элементы і іншыя ўнікальныя гістарычныя артэфакты.
Вядучы архівіст аддзела інфармацыі, публікацыі і выкарыстання дакументаў БДАМЛМ Наталля Аляксандраўна Мізон распавяла пра асноўныя фонды і музейныя прадметы архіва-музея. Асаблівую ўвагу яна надала дзейнасці архівістаў, якія ажыццяўляюць работу па захаванні і перадачы спадчыны беларускай літаратуры і культуры будучым пакаленням. Навучэнцы даведаліся пра тое, чым БДАМЛМ адрозніваецца ад іншых архіўных устаноў краіны.
Падчас экскурсіі па выставе «Беларусьфільм: для дзяцей і пра дзяцей» у чытальнай зале БДАМЛМ экскурсанты пазнаёміліся з дакументамі, якія асвятляюць багатую гісторыю беларускага дзіцячага кіно і дзейнасць кінастудыі, што пакінула яркі след у культурным жыцці краіны.