"Дакумент і рамантыка" да 120-годдзя Пятра Глебкі

Віртуальная дакументальная выстава да 120-годдзя паэта, публіцыста і вучонага Пятра Глебкі (1905-1969)

 У БДАМЛМ няма персанальнага фонду Пятра Глебкі. Большасць дакументаў і музейных прадметаў, звязаных з яго асобай, захоўваюцца ў мемарыяльным кабінеце П.Ф.Глебкі, які адноўлены ў ЦНБ НАН Беларусі. Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва захоўвае памяць пра выдатнага паэта ў дакументах са збораў многіх культурных дзеячаў: Я.Коласа, М.Лынькова, М.Клімковіча, М.Лужаніна, С.Шушкевіча, Я.Садоўскага, Р.Няхая, А.Адамовіча, Р.Млодэк, І.Шамякіна, Е.Лось, Г.Бураўкіна, А.Вольскага і мн. інш. Сярод візуальных дакументаў – шматлікія фотаздымкі, на іх можна ўбачыць паэта і навукоўцу Пятра Глебку побач са знакавымі асобамі адпаведнага часу, а таксама мастацкія выявы П.Глебкі (напрыклад, багата шаржаў М.Лісоўскага).   

Прачытаць успаміны В.Віткі, П.Панчанкі, Я.Садоўскага,  С.Шушкевіча, А.Бялевіча, А.Вольскага і інш. пра Пятра Фёдаравіча можа любы жадаючы, замовіўшы адпаведныя дакументы ў чытальнай зале БДАМЛМ. У гэтых дакументах аўтары шчыра малююць асобу паэта і грамадзяніна, найперш раскрываюць чалавека Пятра Глебку, рукапісы вершаў-прысвячэнняў П.Глебку па-мастацку выяўляюць сяброўскія і таварыскія пачуцці іх аўтараў. Напрыклад, ва ўспамінах Артура Вольскага захаваўся такі партрэт Пятра Глебкі “…Рыжаваты. З неглыбокімі залысінамі над скронямі. Твар ягоны, з рудаватым адценнем, з сеткай ранніх зморшчынак, нечым нагадваў печаны яблык. Але гэта зусім не змяняла адчування, што душа ў яго добрая, спагадлівая. І гаварыць мне з ім было лёгка”. [3] Ва ўспамінах Я.Садоўскага ёсць эпізод з жыцця пісьменнікаў на пачатку вайны: “1941 год. Вайна… Я пакінуў родны Мінск… у пошуках мабілізацыйнага пункта… у Гнездава пешшу прыйшоў П.Глебка…ён быў галодны, схуднелы і, калі памяць не падводзіць, абуты ў разадраныя лапці… Міхась Лынькоў адкрыў банку з кансервамі, нехта прыцягнуў боты… Глебка пачаў распытваць сяброў пра тое, што яны перажылі з пачатку вайны”. [2]

Новыя, сцертыя часам факты з  жыцця паэта аднаўляюцца пры прачытанні лістоў П.Глебкі як да М.Лынькова, М.Лужаніна, І.Гурскага, А.Адамовіча, так і да ўласных унукаў; у дзенніках К.Чорнага, дзе згадваецца П.Глебка, і ў стэнаграмах выступленняў паэта на розных пасяджэннях і пленумах СП (напрыклад, на першым пасляваенным пленуме СП у 1945г. – з крытыкай В.Вольскага за “дробную, без вялікага грамадскага значэння” думку; з ушчуваннем А.Астрэйкі за “так званую інтымную лірыку” і “ландышы зімой”. “Глебка: …Мне хочацца, каб у нашай лірыцы была не святая, чыстая любоў, як піша Астрэйка, а наша сапраўднае пачуццё чалавека грэшнага… Праз некалькі год Беларусь павінна стаць Беларусіяй, дзе будуць вёскі з цэглы, дзе зусім павінна змяніцца жыццё… радушныя перспектывы…не могуць не захапляць паэтаў”. [12]), у тэлеграмах на адрас СП (напрыклад, з адмовай П.Глебку паехаць у 1967г. у Балгарыю і прапановай  накіраваць туды М.Калачынскага).

Якія намаганні прадпрымаліся для ўшанавання памяці Пятра Фёдаравіча пасля яго смерці і ці ўсе задумы сяброў, родных і калег былі здзейснены, можна даведацца з дакументаў ГА СБП. Напрыклад, – ліст СП БССР намесніку міністра замежных спраў БССР аб уключэнні юбілейных дат П.У.Броўкі, П.Ф.Глебкі, К.К.Крапівы, З.Бядулі ў каляндар ЮНЕСКА (1964), ліст СП БССР і АН БССР Першаму сакратару ЦК КПБ П.М.Машэраву аб увекавечванні памяці П.Ф.Глебкі (1970),  ліст Аддзялення грамадскіх навук АН БССР аб стварэнні мемарыяльнай кватэры-музея П.Ф.Глебкі (1972), ліст Дзяржаўнага камітэта Савета Міністраў БССР па друку ў СП БССР і выдавецтва “Мастацкая літаратура” наконт выдання кнігі ўспамінаў пра П.Ф.Глебку (1972), заява Н.Глебкі, удавы П.Глебкі, аб выданні шасцітомнага збору твораў у выдавецтве “Мастацкая літаратура” і аднатомніка выбраных твораў у Маскве (1977) і мн.інш.

Кнігі паэта і публіцыста Пятра Глебкі, часта з аўтографамі (як яго  самога, так і ўкладальнікаў кніг яго твораў), а таксама з паметамі на палях, зробленымі ўладальнікамі кніг, багата  прадстаўлены ў бібліятэчным фондзе БДАМЛМ, які фарміруецца адначасова з камплектаваннем персанальных фондаў дзеячаў літаратуры і мастацтва. Аўтографы на кнігах дазваляюць даследчыкам аднаўляць культурны кантэкст адпаведнага часу. Асабліва каштоўныя са зборнікаў паэзіі  П.Глебкі – “Шыпшына” (“Узвышша”,1927)  з дароўным надпісам “Дарагому Антосю ад аўтара: Змагаліся вечна і будзем змагацца аж покуль пышна не закрасуе Шыпшына. 14/Х-27г. Пятро Глебка”, “Урачыстыя дні” (БВД, Менск, 1930), а таксама “Арлянка” (ДВБ ЛіМ, Менск, 1932) з дароўным надпісам “т.Бэнду, рэдактару гэтай кнігі з пашанай. 11-10-32г. Пятро Глебка”.

У фондах БДАМЛМ захоўваюцца шматлікія музыкальныя кампазіцыі на словы П.Глебкі, зробленыя А.Багатыровым, П.Аладавым, У.Алоўнікавым і інш. творцамі.

Асаблівую каштоўнасць для літаратараў, даследчыкаў-мовазнаўцаў і ўсіх, хто цікавіцца беларускай культурай, прадстаўляе картатэка прыказак, прымавак і інш. выслоўяў з твораў П.Ф.Глебкі, зробленая Ф.Янкоўскім.

Назву віртуальнай дакументальнай выставе да 120-гадовага юбілею паэта падказаў артыкул Б.Гука пра П.Глебку “Дакумент і рамантыка” (1974), які захоўваецца ў фондах БДАМЛМ. Развіваючы думку, аўтары выставы звяртаюць увагу, што ў дакументах з фондаў БДАМЛМ  Пятро Глебка прадстае розным: знакамітым паэтам, акадэмікам, лаўрэатам, дэпутатам, услаўленым і ўганараваным грамадзянінам. Навукоўцы і пільныя даследчыкі плённа працуюць з гэтымі сведчаннямі.  Важна тое, што ў архіўным дакуменце мы бачым Пятра Фёдаравіча Глебку – жывога чалавека – рамантыка, натхнёнага паэта,  надзейнага сябра, шчырага рупліўцу на беларускай культурнай ніве.

Вячорная цьмянасць твая, красавік,

мой дух акавітаю поіць,

а вецер імкнецца настроі ўзьвіць

на залатыя навоі…

…У вобразах я вокамгненна падам

падзеі ў духу канструкцый –

калі цягнікі папрыходзілі з дач –

пачак прывезлі інструкцый

 (Пятро Глебка. Паэма “Хада падзей”/”Узвышша” №5,1929, радкі занатаваны А.Вольскім) [3].

Спіс дакументаў на выставе:

  1. 140_2_164_001 Ліст П.Глебкі да М.Лужаніна ў Марыінск. Аўтограф. 1934
  2. 92_2_161_043,044 Я.Садоўскі. Пятро Глебка. Успаміны. Машынапіс з рукапіснымі праўкамі. 1970-я
  3. 76_3_40_032 А.Вольскі. Дзе ты тую жалейку возьмеш?.. Успаміны пра П.Глебку. Машынапіс з рукапіснымі праўкамі.1995
  4. 161_3_196_062 Цыкл любоўных вершаў П.Глебкі 1925 года. Выпіскі, зробленыя У.Калеснікам з час. “Узвышша”. Аўтограф. [к. 1960-х-пач.1970-х]
  5. 309_1_2_001 М.Танк, П.Глебка, М.Лынькоў, А.Куляшоў, І.Былінскі, П.Панамарэнка, К.Крапіва, Н.Наталевіч, Ц.Гарбуноў, [?]. Копія. 1942
  6. 312_1_166_001 І.Гурскі, П.Глебка. Калінінскі фронт. Фотакопія. 1942
  7. 191_1_220_001 Ліст М.Лынькова да П.Глебкі і І.Гурскага. Аўтограф. 1942
  8. 191_1_220_002 Ліст М.Лынькова і К.Крапівы да П.Глебкі. Аўтограф.  [1942].
  9. 161_3_314_004,005 К.Чорны. Дзённік. Машынапісная копія. 1944
  10. 419_1_379_001 П.Глебка. Зварот. Аўтограф. 1944
  11. 416_1_295_001 М.Аладаў, лібр. П.Глебкі. Урывак з оперы “Андрэй Касценя”. Аўтограф.  [1948]
  12. 78_1_3_030-38 Выступленне П.Глебкі. Стэнаграма пленума ССП БССР. Машынапіс. 1945
  13. 55_2_197_001 У.Перцаў, П.Глебка, І.Балоцін, А.Куляшоў, П.Броўка і інш. на пасяджэнні ВС БССР. Фота. 1955
  14. 25_1_64_014 П.Броўка, П.Глебка, М.Танк, А.Венцлава. Тыдзень беларускай культуры. Латвія. Фота. 1955
  15. 88_3_504_008 З У.Ф.Луцэвіч пісьменнікі: П.Глебка, К.Крапіва, М.Лужанін, І.Шамякін, А.Бачыла і інш. [к. 1950-х]
  16. 190_2_96_001,005 А.Багатыроў, сл. П.Глебкі. Пад цёмным ляском. Песня для хору. Аўтограф. 1939,1966
  17. 55_2_197_002 П.Глебка сярод работнікаў МАЗа. Фота У.Крука. Мінск. 1963.
  18. 71_3_018bНавагодняя ігліца. С.Койданаўскі, М.Дабрадзей (сатырычныя вершы), Л.Замах, А.Сапетка (шаржы на пісьменнікаў). Выразка з газ. у альбоме С.Шушкевіча. 1961
  19. 471_1_415_002,009 П.Глебка, У.Няфёд і інш. Акадэмія навук Беларусі. Фота. [к.1950-х-пач.1960-х]
  20. 430_1_85_049-57 Запрашэнні на юбілейныя вечары П.Глебкі. Друк. 1955-1980
  21. 92_1_229_047 С.Яфімаў. Вуліца імя Пятра Глебкі. Выразка з газеты. Пач.1970-х
  22. 500_1_656_004 Мемарыяльная дошка П.Глебку (Мінск, К.Маркса, 36). Фота В.Скалабана. [1980-я]
  23. 191_1_221_003 Канверт ад карэспандэнцыі М.Лынькова на адрас П.Глебкі. Аўтограф. Пач.1960-х
  24. 55_2_197_003 П.Броўка, К.Крапіва, Н.Глебка, П.Глебка. Ждановічы. Фота. 1968
  25. 55_2_197_004 П.Броўка, П.Глебка. К.Крапіва. Фота П.Захаранкі. Фота. Ждановічы. 1968
  26. 430_1_85_004 Запрашэнне на вечар, прысвечаны 75-годдзю П.Глебкі. Друк. 1980

Спіс кніг з фондаў БДАМЛМ на выставе:

  1. №26561 П.Глебка. Шыпшына. Лірыка. Узвышша. Менск, 1927. З аўтографам П.Глебкі 14.10.1927
  2. №2704 П.Глебка. Урачыстыя дні. БДВ. Менск, 1930
  3. №2882 П.Глебка.Арлянка. Поэма. ДВБ. ЛіМ. Менск, 1932. З аўтографам П.Глебкі 11.10.1932
  4. №23487 П.Глебка. Кароткі бібліяграфічны даведнік. ДВБ. Мн., 1957. З дарчым подпісам укладальніка Н.Ватацы Н.Перкінну. 25.03.1957
  5. №24250 П.Глебка. Размова аб шчасці. Вершы. ДВБ. Мн.,1948
  6. №29866 П.Глебка. Збор твораў у 3х т. Выд. “Беларусь”, 1969. Т.1. З дароўным надпісам удавы аўтара Н.Глебка Р.Сабаленку. 20.12.1971
  7. №22377 П.Глебка. Збор твораў у 3х т. Выд. “Беларусь”, 1969. Т.1. З дароўным надпісам удавы аўтара Н.Глебка А.Куляшову. 10.01.1972
  8. №24450 П.Глебка. Паэзія Барацьбы і перамогі. Артыкулы. Уступ і рэд. І.Навуменкі. Мн.,1973. З аўтографам Л.Астоя-Акаловіча. 17.05.1973. Анонс кнігі Т.Шамякінай ў газ. ЛіМ 13.07.1973
П.Броўка, П.Глебка. К.Крапіва. Ждановічы. 1968
Запрашэнне на вечар, прысвечаны 75-годдзю П.Глебкі. Друк. 1980
Кнігі П.Глебкі з фондаў БДАМЛМ з аўтографам яго ўдавы – Ніны Ларыёнаўны. Пач.1970-х П.Броўка, К.Крапіва, Н.Глебка, П.Глебка. Ждановічы. 1968
Збор крытычных і публіцыстычных артыкулаў П.Глебкі. 1973. Уступ і рэд. І.Навуменкі. З аўтографам Л.Астоя-Акаловіча. 17.05.1973. Анонс кнігі Т.Шамякінай ў газ. ЛіМ 13.07.1973
Ушанаванне памяці Пятра Глебкі ў Мінску
А.Багатыроў, сл. П.Глебкі. Пад цёмным ляском. Песня для хору. 1939,1966
10.Ценявы партрэт П.Глебкі (мастак невядомы). П.Глебка, У.Няфёд і інш. Акадэмія навук Беларусі. [к.1950-х-пач.1960-х] Навагодняя ігліца. С.Койданаўскі, М.Дабрадзей (сатырычныя вершы), Л.Замах, А.Сапетка (шаржы) на пісьменнікаў. Выразка з газ. у альб
З У.Ф.Луцэвіч пісьменнікі: П.Глебка, К.Крапіва, М.Лужанін, І.Шамякін, А.Бачыла і інш. [к. 1950-х]
П.Броўка, П.Глебка, М.Танк, А.Венцлава і інш. Тыдзень беларускай культуры. Латвія. 1955 У.Перцаў, П.Глебка, І.Балоцін, А.Куляшоў, П.Броўка і інш. на пасяджэнні ВС БССР. 1955
М.Аладаў, лібр. П.Глебкі. Урывак з оперы “Андрэй Касценя”. [1948] П.Глебка. Вершы-прысвячэнні вызваленаму Мінску. 1944
К.Чорны піша пра П.Глебку ў сваім дзённіку. 1944
Ліст М.Лынькова і К.Крапівы да П.Глебкі. [1942]. М.Танк, П.Глебка, М.Лынькоў, А.Куляшоў, І.Былінскі, П.Панамарэнка, К.Крапіва, Н.Наталевіч, Ц.Гарбуноў, [?]. 1942
Ліст М.Лынькова да П.Глебкі і І.Гурскага. 1942 І.Гурскі, П.Глебка. Калінінскі фронт. 1942
Ліст П.Глебкі да М.Лужаніна ў Марыінск. 1934 Арлянка. Паэма. 1932. З дарчым надпісам рэдактару Л.Бэндэ.1934
П.Глебка. Урачыстыя дні. БДВ. Менск, 1930
Шыпшына. 1927. Першая кніга П.Глебкі. Вершы за 1925-27гг. Цыкл любоўных вершаў П.Глебкі 1925 года. Выпіскі, зробленыя У.Калеснікам з час. “Узвышша”. [к. 1960-х-пач.1970-х]