- Главная
- О нас
- Научно-справочный аппарат
- Выставки
- Читальный зал
- Запросы и услуги
- Обращения граждан и юридических лиц
- Электронное обращение

Супрацоўнікі Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва паўдзельнічалі ў адкрыцці персанальнай выставы Аляксея Шышко “Чатыры асобы”, якое адбылося 19 ліпеня 2023 г. у мастацкай галерэі “Універсітэт культуры” (партнёр БДАМЛМ па шэрагу праектаў). Акварэльныя замалёўкі, сучасныя архітэктурныя праекты і дызайнерскія прапановы мастака, а таксама яго маляўнічыя фотакарціны, прадстаўленыя на выставе, натхнялі калег і жывілі стваральнай энергіяй.
Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва. вул. Кірылы і Мяфодзія, 4, 220030, г. Мінск.
Відэаўрок Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва "Праца з музейнымі прадметамі ў складзе фондаў асабістага паходжання"
Сёння, 9 чэрвеня 2023 года, работнікі Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва і Беларускага дзяржаўнага архіва навукова-тэхнічнай дакументацыі наведалі Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь, пазнаёміліся з умовамі камплектавання і захавання дакументаў у НАРБе, асаблівасцямі працы з фондамі асабістага паходжання, апісання і захавання музейных прадметаў.
7 чэрвеня 2023 года Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва наведала група ад Дзяржаўнай установы “Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Савецкага раёна г. Мінска”.