У аднатомнік выдатнага беларускага паэта і празаіка Алеся Наўроцкага (1937-2012) увайшлі як раней апублікаваныя творы, так і тыя, што засталіся ў рукапісе. Упершыню чытач пазнаёміцца як з яго новымі вершамі, так і з буйнымі празаічнымі творамі – раманам “Прыпяць” (пра ўчастковую бальніцу на Палессі, дзе аўтар працаваў яе загадчыкам) і аповесцю “Дома”, якія пры жыцці пісьменніка не былі апублікаваныя, бо не “ўпісваліся” ў цесныя рамкі “сацыялістычнага рэалізму”. Восемдзясят сёмы том кніжнага праекта “Беларускі кнігазбор”.

Дополнительная информация

  • Выдавецтва Мінск: Беларуская навука
  • Год 2016
  • Назва Выбраныя творы
  • Аўтар Аўтар: Алесь Наўроцкі; укладанне, прадмова, каментар Віктара Жыбуля
  • Старонкi 640 с.; [4] л. іл. – (Беларускі кнігазбор: БК. Серыя І, Мастацкая літаратура). ISBN 978-985-08-2020-4

Саната № 2 до мажор была напісана Аляксеем Клумавым у 1943 г. Беларуская танцавальная сюіта была напісана ў 1940 г. Выдавалася цалкам двойчы – у 1944 г. і 1964 г., абодва разы – Ленінградскім аддзяленнем маскоўскага выдавецтва “Музгиз”. Пасля гэтага выдавецтвам “Беларусь” яшчэ двойчы ў зборніках выдаваліся асобныя п’есы: 1982 г. – выдадзены п’есы №№ 1, 4, 5 у зборніку “Виртуоз”, 1984 г. – выдадзены п’есы №№ 2, 3 у зборніку “Пианист”.

Дополнительная информация

  • Выдавецтва Минск: Ковчег
  • Год 2019
  • Назва Соната № 2. Белорусская танцевальная сюита. Для фортепиано
  • Аўтар Автор: Алексей Клумов. Нотографика, музыкальная редакция Андрея Киранова
  • Старонкi 72 с.

Кніга “Зора Кіпель” – 40-я ў “Бібліятэцы Бацькаўшчыны”. Гэта аповед пра жыццё і дзейнасць амерыканскай беларускі, бібліёграфа, даследчыцы сярэднявечнай літаратуры. Аповед, заснаваны на яе ўласных тэкстах, успамінах пра яе, а таксама на архіве, што захоўваецца ў Беларускім дзяржаўным архіве-музеі літаратуры і мастацтва. Гэтае выданне – ушанаванне памяці спадарыні Зоры (1927-2003) і вяртанне ў айчынную інтэлектуальную прастору яе да сёння належна не ацэненай літаратуразнаўчай спадчыны.

Дополнительная информация

  • Выдавецтва Мінск: Кнігазбор
  • Год 2019
  • Назва Зора Кіпель
  • Аўтар Укл., камент. Н. Гардзіенкі, Л. Юрэвіча
  • Старонкi З-86 280 с. – (Бібліятэка Бацькаўшчыны. Людзі эміграцыі: кн. 1). ISBN 978-985-7207-99-2

Кніга "Выбранае" Уладзіміра Самойлы - другая ў падсерыі "Спадчына: агледзіны" серыі "Бібліятэка Бацькаўшчыны" Згуртавання беларусаў свету "Бацькаўшчына" - гэта складзены ўпершыню зборнік прац апекуна Янкі Купалы, выдатнага літаратурнага крытыка і філосафа. У выданне ўвайшлі рэцэнзіі на зборнікі Я.Купалы, К.Сваяка, Н.Арсенневай, перыёдыкі і асобныя творы аўтараў 1920-х - 1930-х гг. Таксама ў кнізе можна знайсці філософскія эсе, у тым ліку найбольш важнае "Гэтым пераможаш!", некаторыя лісты Уладзіміра Самойлы, публікацыі, прысвечаныя яго біяграфіі і творчасці, ды інтэрв'ю з сынам дзеяча. Выданне рэпрэзентуе малавядомую сёння, але багатую і разнастайную творчую спадчыну выдатнага беларускага інтэлектуала.

Дополнительная информация

  • Выдавецтва Мінск: Кнігазбор
  • Год 2017
  • Назва Выбранае
  • Аўтар Аўтар: Уладзімір Самойла; уклад., падрыхтоўка тэкстаў, уступ. слова, агульнае рэдагаванне Наталлі Гардзіенкі, Лявона Юрэвіча; камент. Наталлі Гардзіенкі, Аляксандра Пашкевіча, Лявона Юрэвіча
  • Старонкi 288 с.: [4] с. іл. - (Бібліятэка Бацькаўшчыны; кн. 34). - ISBN 978-985-7180-36-3

Анталогія беларускай жаночай паэзіі міжваеннага перыяду "Бліскавіцы" - унікальнае выданне. Упершыню пад адной вокладкай змешчаны творы 61 беларускай паэткі, створаныя ў “міжваенны” перыяд – з 1918 па 1941 г., што дапамагае стварыць панараму літаратурнага жыцця эпохі. У кнігу ўвайшлі творы і хрэстаматыйныя, і малавядомыя, і нават ніколі не публікаваныя раней. Тут прадстаўлены і паэткі, чыя творчасць даўно ўвайшла ў скарбонку айчыннай літаратуры, і напаўзабытыя, і забытыя зусім літаратаркі, а таксама тыя аўтаркі, чыя прысутнасць у літаратуры мела спарадычны або выпадковы характар і чые творы маюць не эстэтычную, а перадусім гістарычную каштоўнасць і, магчыма, будуць цікавыя гісторыкам, сацыёлагам і даследчыкам гендарнай праблематыкі.

Дополнительная информация

  • Выдавецтва Мінск: Кнігазбор
  • Год 2017
  • Назва Бліскавіцы: анталогія беларускай жаночай паэзіі міжваеннага перыяду
  • Аўтар Уклад., камент. А. Данільчык, В. Жыбуля
  • Старонкi 448 с. - (Бібліятэка Саюза беларускіх пісьменнікаў "Кнігарня пісьменніка"; вып. 88). ISBN 978-985-7144-87-7

Першая кніга падсерыі "Спадчына: агледзіны" серыі "Бібліятэка Бацькаўшчыны" Згуртавання беларусаў свету "Бацькаўшчына" ўяўляе сабою складзены ўпершыню ў гісторыі зборнік выбраных прац грамадскага дзеяча, раднага БНР, публіцыста, архівіста Тамаша Грыба. У выданне ўвайшлі як найбольш значныя і вядомыя публікацыі аўтара, гэтак і тэксты ды ліставанне, што не публікаваліся пры яго жыцці. У кнізе можна таксама прачытаць сведчанні сучаснікаў пра Тамаша Грыба і знайсці яго бібліяграфію. "Выбранае" Тамаша Грыба шырока і разнастайна прадстаўляе інтэлектуальную спадчыну дзеяча, маючы на мэце вяртанне яго даробку ў айчынны філасофскі і гістарычны дыскурсы.

Дополнительная информация

  • Выдавецтва Мінск: Кнігазбор
  • Год 2017
  • Назва Выбранае
  • Аўтар Аўтар: Тамаш Грыб; уклад., уступ. слова Наталлі Гардзіенкі, Лявона Юрэвіча; камент. Андрэя Бучы, Наталлі Гардзіенкі, Лявона Юрэвіча; бібліяграфія Андрэя Бучы
  • Старонкi 476 с., [8] с. іл. - (Бібліятэка Бацькаўшчыны; кн. 32). - ISBN 978-985-7180-28-8

Выданне заснавана на дакументах з асабістага фонду Адама Бабарэкі, якія захоўваюцца ў Беларускім дзяржаўным архіве-музеі літаратуры і мастацтва (фонд №407). Фонд складаецца з 356 адзінак захоўвання, якія ўключаюць 1225 дакументаў, і 7 музейных прадметаў, сярод якіх – гальштук, гадзіннік, шахматы, а таксама абрус, якім, паводле сямейнай легенды, накрываўся стол падчас урачыстых пасяджэнняў “Узвышша”.

Дополнительная информация

  • Выдавецтва Вільня: Інстытут беларусістыкі
  • Год 2011
  • Назва Збор твораў у двух тамах
  • Аўтар Аўтар: Адам Бабарэка
  • Старонкi 939 с., іл., 726 с., іл.

У зборніку творчай спадчыны вядомай беларускай мемуарысткі, асветніцы, працаўніцы на ніве беларускага адраджэння Зоські Верас “Зоська Верас. Выбраныя творы” прадстаўлены дакументы з асабістага архіўнага фонда пісьменніцы №318, іншых фондаў, якія захоўваюцца ў Беларускім дзяржаўным архіве-музеі літаратуры і мастацтва, а таксама Літаратурнага музея Максіма Багдановіча, некаторых прыватных калекцый.

Дополнительная информация

  • Выдавецтва Мінск: Беларуская навука
  • Год 2015
  • Назва Выбраныя творы
  • Аўтар Аўтар: Зоська Верас; уклад., прадм., камент. Ганны Запартыка
  • Старонкi 572 с., [4] л. іл. - (Беларускі кнігазбор: БК. Серыя 1, Мастацкая літаратура)

У кнізе прадстаўлены матэрыялы і дакументы, якія тычацца жыцця і творчасці выдатнага беларускага кампазітара, народнага артыста Беларусі, лаўрэата Дзяржаўных прэмій СССР і БССР А. В. Багатырова (1913 - 2003), а таксама артыкулы пра яго творчасць, якія належаць беларускім музыказнаўцам розных пакаленняў.

Дополнительная информация

  • Выдавецтва Минск: учреждение образования «Белорусская государственная академия музыки»
  • Год 2014
  • Назва Анатолий Васильевич Богатырев: материалы, документы, статьи о творчестве
  • Аўтар Сост. Е. В. Лисова, В. В. Невдах; редкол.: Е. Н. Дулова и др.
  • Старонкi 427 с.

У зборніку прадстаўлены малавядомыя і рэдка выконваемыя творы беларускіх кампазітараў ХІХ-ХХ стагоддзяў. Партыю флейты можна выконваць на скрыпцы, а партыю скрыпкі можна транспанаваць для кларнета.

Дополнительная информация

  • Выдавецтва Мінск: А.М. Вараксін
  • Год 2014
  • Назва Лірычная мелодыя: творы беларускіх кампазітараў ХІХ-ХХ стагоддзяў у перакладанні для камернага ансамбля (флейта, скрыпка, фартэпіяна)
  • Аўтар Складанне і перакладанне Максіма Расохі
  • Старонкi 72 с.
Страница 199 из 209