- Главная
- О нас
- Научно-справочный аппарат
- Выставки
- Читальный зал
- Запросы и услуги
- Обращения граждан и юридических лиц
- Электронное обращение

Іван Пятровіч Шамякін нарадзіўся 30 студзеня 1921 г. ў вёсцы Карма на Гомельшчыне. Свае першыя значныя празаічныя творы «Помста» і «У снежнай пустыні» напісаў падчас службы ў арміі ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Адметную ролю ў яго лёсе адыграў удзел у пасляваенным пленуме Саюза пісьменнікаў БССР, знаёмства з найбольш знакамітымі літаратарамі Беларусі. У 1949 г. апублікаваны яго раман «Глыбокая плынь», за які ў 1951 г. ён быў узнагароджаны Сталінскай прэміяй 3-й ступені. У 1972 г. І.П.Шамякін атрымаў ганаровае званне народнага пісьменніка Беларусі за раман «Сэрца на далоні».
Туранкоў Аляксей Яўлампавіч нарадзіўся 21 студзеня 1886 г. у шматдзетнай сям’і дворніка ў Санкт-Пецярбургу. У 1892 г. пасля раптоўнай смерці бацькі патрапіў у гарадскі прытулак для дзяцей-сірот. У 1895 г. – у школу так званых “салдацкіх дзяцей” пры адным з армейскіх палкоў, дзе вучыўся ігры на духавых інструментах, скрыпцы і фартэпіяна. Быў прыхаджанінам палкавой царквы, спяваў у царкоўным хоры.
Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва (далей – БДАМЛМ) прадстаўляе дакументы з фонду Рыгора Канстанцінавіча Пукста – беларускага кампазітара, заслужанага дзеяча мастацтваў Беларускай ССР (1955), якому 27 лістапада 2025 г. спаўняецца 125 гадоў з дня нараджэння.