Прэзентацыя літаратурна-дакументальнай выставы ў Беларускім дзяржаўным архіве – музеі літаратуры і мастацтва “Крыніца натхнення –жыццё народа”, прысвечанай 105-годдзю з дня нараджэння народнага пісьменніка Беларусі Івана Мележа атрымала шырокае асвятленне ў рэспубліканскіх сродках масавай інфармацыі. Юбілейнае мерапрыемства наведалі здымачныя групы першага інфармацыйнага тэлеканала, АНТ і тэлеканала «Беларусь 3». Падрабязныя рэпартажы падрыхтавалі журналісты радыё «Культура», інфармацыйных агенцтваў «Мінск-Навіны» і «Белта», газеты «Звязда».
У рамках асвятлення падзеі куратар выставы вядучы архівіст Наталля Аляксандраўна Мізон дала серыю інтэрв’ю, у якіх падрабязна распавяла аб канцэпцыі экспазіцыі і ўнікальным складзе асабістых фондаў Івана Мележа, якія захоўваюцца ў архіве-музеі. Асаблівая ўвага ў сюжэтах была нададзена выступам запрошаных гасцей, сярод якіх былі ўнук пісьменніка Іван Семілетаў і сучаснікі, якія асабіста ведалі класіка пры жыцці. Дзякуючы працы журналістаў шырокая аўдыторыя здолела пазнаёміцца з рэдкімі архіўнымі дакументамі і адчуць атмасферу свята, што падкрэслівае вечную каштоўнасць творчай спадчыны Івана Мележа для беларускай культуры.
Азнаёміцца з сюжэтамі і публікацыямі, якія выйшлі ў эфір, можна па наступных спасылках:
1. Выстава, прысвечаная народнаму пісьменніку Беларусі Івану Мележу, адкрылася ў Мінску
2. https://www.youtube.com/watch?v=YBK7MW3oR28
4. Праўдзіва праз 100 гадоў. Аўтар: Ларыса Цімошык https://zviazda.by/news/pra-dziva-praz-bolsh-chym-100-gado-praz-padzei-minulaga-pismennik-raskry-men-tal/

