24.04.2025

Удзел БДАМЛМ ў дыялогавай пляцоўцы “Эстафета пакаленняў” з праглядам дакументальнага фільма “Гісторыя Вялікай Перамогі”

23 красавіка 2025 года прадстаўнікі Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва (далей – БДАМЛМ) прынялі ўдзел у сумесным мерапрыемстве кінатэатра «Піянер», Савета ветэранаў і маладзёжнага савета Маскоўскай раённай г.Мінска арганізацыі Беларускага прафесійнага саюза работнікаў адукацыі і навукі “Эстафета пакаленняў”, прысвечаным 80-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.

 

Дыялогавая пляцоўка “Эстафета пакаленняў” уключала выступленні Н.С.Калесніковіч, старшыні Маскоўскай раённай г.Мінска арганізацыі Беларускага прафесійнага саюза работнікаў адукацыі і навукі, Н.Ф.Чарняк, старшыні Савета ветэранаў педагагічнай працы Маскоўскага раёна, ансамбля “Ад усёй душы”. У рамках сустрэчы адбыўся прагляд фільмаў “Лагеры смерці” кінастудыі “Беларусьфільм” і “Гісторыя Вялікай Перамогі”, створанага Беларускім дзяржаўным архівам кінафотафонадакументаў з удзелам Дэпартамента па архівах і справаводстве Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь.

Фільм “Гісторыя Вялікай Перамогі” быў прадстаўлены Д.С.Самахвалавым, вядучым навуковым супрацоўнікам БДАМЛМ. Ён распавёў пра дзейнасць беларускіх рэжысёраў і кінааператараў у гады вайны і дзейнасць беларускіх архіваў па захаванні сацыяльнай памяці. Фільмы выклікалі вялікую цікавасць сярод удзельнікаў мерапрыемства, стаўшы падставай для глыбокіх разважанняў аб значэнні перамогі для нашай краіны.