28.08.2026

Удзел БДАМЛМ ў III Пленуме Цэнтральнага раённага камітэта ГА «БРСМ» г. Мінска

27 жніўня 2026 года сакратар першаснай арганізацыі ГА «БРСМ» Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва (далей –БДАМЛМ) Іван Аляксандравіч Лабовіч прыняў удзел у III Пленуме Цэнтральнага раённага камітэта грамадскага аб’яднання «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі» г.Мінска.

Пленум адбыўся на базе залы пасяджэнняў адміністрацыі Цэнтральнага раёна сталіцы. Удзельнікі мерапрыемства падвялі вынікі працы за першае паўгоддзе 2026 года і зацвердзілі змены ў складзе Цэнтральнага раённага камітэта і яго Бюро. У ходзе Пленума было адзначана, што дзейнасць раённай арганізацыі насіла сістэмны характар і паспяхова ахапіла ключавыя напрамкі маладзёжнай палітыкі – ад патрыятычнага выхавання і валанцёрства да працоўнай занятасці і прававой асветы. Таксама дэлегаты абмеркавалі новыя перспектыўныя ініцыятывы і адказалі на актуальныя пытанні прысутных. Завяршылася пасяджэнне ўрачыстым узнагароджаннем лепшых актывістаў саюза моладзі па выніках работы за паўгоддзе.