З пленарнымі дакладамі выступілі прафесар кафедры крыніцазнаўства гістарычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, кандыдат гістарычных навук М.Ф.Шумейка, намеснік дырэктара Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь, кандыдат гістарычных навук С.У.Кулінок, вядучы навуковы супрацоўнік сектара навуковай, выдавецкай і выставачнай дзейнасці аддзела дакументазнаўства, інфармацыі гістарычных навук В.В.Волкава. У працы круглага стала таксама прынялі ўдзел іншыя беларускія вучоныя і архівісты.
А.А.Лукіна выступіла з дакладам «Вобраз СССР у брытанскіх карыкатурах 1939—1945 гг. па матэрыялах The British Cartoon Archive», у якім быў асветлены вопыт выкарыстання замежных электронных архіўных каталогаў.

