20.11.2025

Удзел БДАМЛМ у Круглым стале “Камплектаванне архіўных фондаў Рэспублікі Узбекістан і Рэспублікі Беларусь”

19 лістапада 2025 года дырэктар Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва А.А.Макаранка прыняла ўдзел у сумесным беларуска-ўзбекістанскім круглым стале “Камплектаванне архіўных фондаў Рэспублікі Узбекістан і Рэспублікі Беларусь”, арганізаваным на базе Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь.

 

З прывітальнымі словамі да ўдзельнікаў мерапрыемства звярнуліся кіраўнікі архіўных службаў дзвюх дзяржаў Алег Леанідавіч Воінаў і Улугбек Мірталібавіч Юсупаў. Яны адзначылі асноўныя напрамкі работы архіўных устаноў у пытанні камплектавання, падкрэслілі важнасць узаемадзеяння і абмену вопытам. З дакладамі выступілі старшы навуковы супрацоўнік Нацыянальнага архіва Узбекістана, доктар гістарычных навук, прафесар М.С.Ісакава, загадчык аддзела справаводства і фарміравання Нацыянальнага архіўнага фонду НАРБ Т.А.Шаўчэнка, загадчык аддзела навукова-даведачнага апарата і метадычнай работы Нацыянальнага архіва кінафотафонадакументаў Узбекістана З.М.Сулейманава і галоўны захавальнік фондаў Беларускага дзяржаўнага архіва кінафотафонадакументаў М.Д.Раманава.

Удзельнікі круглага стала абмяняліся вопытам працы па арганізацыі прыёму дакументаў асабістага паходжання і дакументаў, у тым ліку і ў электронным выглядзе, арганізацый - крыніц камплектавання архіваў. Абазначылі праблемныя моманты і намецілі шляхі іх вырашэння.