16.01.2026

Удзел БДАМЛМ у прэзентацыі выставы “Замест тысячы слоў”

15 студзеня 2026 годзе работнікі Беларусскага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва прынялі ўдзел у адкрыцці выставы “Замест тысячы слоў”, прымеркаванай да 95-гадовага юбілею Наталлі Мікалаеўне Паплаўскай і да 95-годдзя з дня нараджэння Георгія Георгіевіча Паплаўскага. Выстава арганізавана Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі сумесна з Беларускім саюзам мастакоў і дачкой мастакоў Кацярынай Георгіеўнай Паплаўскай.

 

Народны мастак Беларусі Г.Г.Паплаўскі – уладальнік дзясяткаў сусветных і дзяржаўных узнагарод, яркі мастак-«шасцідзесятнік», адзін з першых аўтараў «суровага стылю», кніжны графік, аўтар, які аб'ехаў паўсвету і стварыў серыі работ аб сваіх падарожжах. Г.Г.Паплаўскі раскрываў мноства тэм. Адной з галоўных была тэма Вялікай Айчыннай вайны, шэраг работ былі прысвечаны космасу, беларускай гісторыі, сучаснасці, Чарнобыльскай катастрофе і інш.

Н.М.Паплаўская – мастак, графік, ілюстратар, суаўтар, муза і калега Георгія Георгіевіча, узнагароджана дыпломам і медалём Францыска Скарыны. Кніжная і станковая творчасць Наталлі Паплаўскай прысвечана фальклору, арыгінальнай культуры і прыродзе Беларусі, увасоблена ў казачна-паэтычнай інтэрпрэтацыі народнага побыту, аб’яднана тонкім пачуццём стылю.   

У экспазіцыі “Замест тысячы слоў” прадстаўлены цыклы і асобныя станковыя работы прадстаўнікоў дынастыі выдатных мастакоў.

Падчас сустрэчы загадчыка аддзела работы архіваў арганізацый і фарміравання НАФ М.І.Пышынскай з К.Г.Паплаўскай была дасягнута дамоўленасць аб далейшым папаўненні Нацыянальнага архіўнага фонду Рэспіблікі Беларусь дакументамі яе бацькоў.