Тэматычныя лекцыі падчас семінара-нарады правялі прадстаўнікі Міністэрства абароны, Інстытута дзяржаўнай службы і навукова-даследчага інстытута тэорыі і практыкі дзяржаўнага кіравання Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, Нацыянальнага цэнтра абароны персанальных дадзеных. Кожнае выступленне запрошанага эксперта завяршалася блокам адказаў на практыкаарыентаваныя пытанні аўдыторыі.
Удзел прадстаўніка БДАМЛМ ў дадзеным мерапрыемстве падкрэслівае значнасць для архіва-музея пытанняў, звязаных з ідэалагічнай працай і інфармацыйнай бяспекай, спрыяе ўмацаванню супрацоўніцтва паміж рознымі дзяржаўнымі органамі і арганізацыямі.