09.12.2025

Удзел БДАМЛМ у семінары-практыкуме, прысвечаным арганізацыі захоўвання электронных дакументаў

9 снежня 2025 года вядучыя архівісты Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва Н.П.Прынько і Л.А.Рымарава прынялі ўдзел у семінары-практыкуме для работнікаў дзяржаўных архіваў па пытаннях працы з электроннымі дакументамі, у тым ліку арганізацыі іх архіўнага захоўвання ў арганізацыях — крыніцах камплектавання. Прадстаўнік Беларускага цэнтра цыфравізацыі архіўнай дзейнасці выступіў з дакладам па пытаннях арганізацыі работы з Інфармацыйнай сістэмай архіва электронных дакументаў.