6 мая 2025 года маладыя работнікі Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва І.А.Лабовіч і Л.А.Рымарава прынялі ўдзел у віктарыне “Славе – не меркнуць. Традыцыям – жыць!”, прысвечанай 80-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Арганізатарамі віктарыны выступілі Дэпартамент па архівах і справаводстве Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь, Нацыянальны гістарычны архіў Рэспублікі Беларусь, кіраўніцтва сярэдняй школы № 27. Віктарына ўключыла ў сябе пытанні аб падзеях Вялікай Айчыннай вайны.
Работнікі архіва-музея ўвайшлі ў склад зборнай каманды і занялі ганаровае 3-е месца.
Арганізацыя і правядзенне віктарыны “Славе – не меркнуць. Традыцыям – жыць!” – мерапрыемства, якое спрыяе захаванню гістарычнай памяці, умацаванню патрыятызма і фарміраванню пачуцця гонару за сваю краіну.