03.12.2025

Вадзім Качан перадаў у БДАМЛМ сігнальны экзэмпляр свайго новага фотаальбома “Связь эпох: Беларусь в кадре истории”

2 снежня 2026 года Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва (далей – БДАМЛМ) наведаў фондаўтваральнік і сябра архіва-музея – фотамайстар Вадзім Аркадзьевіч Качан. Падчас сустрэчы з дырэктарам БДАМЛМ Аленай Аляксандраўнай Макаранка ён перадаў у свой фонд новыя дакументы: сігнальны экзэмпляр фотаальбома “Связь эпох: Беларусь в кадре истории” (спонсар выдання – мабільны аператар МТС) і спіс першых сяброў Рады “Саюза фотамастакоў” Беларускага грамадскага аб’яднання “Саюза фотамастакоў”.

 

Спадзяемся на далейшае супрацоўніцтва і чакаем новыя дакументы майстра!