08.08.2025

Віртуальная выстава “Дакумент і рамантыка” да 120-годдзя Пятра Глебкі

Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва (далей – БДАМЛМ) падрыхтаваў віртуальную дакументальную выставу да 120-гадовага юбілею паэта, публіцыста і вучонага Пятра Глебкі (1905-1969) – “Дакумент і рамантыка”.

 

У БДАМЛМ няма персанальнага фонду Пятра Глебкі. Большасць дакументаў і музейных прадметаў, звязаных з яго асобай, захоўваюцца ў мемарыяльным кабінеце П.Ф.Глебкі, які адноўлены ў ЦНБ НАН Беларусі. Архіў-музей захоўвае памяць пра выдатнага паэта ў дакументах са збораў многіх культурных дзеячаў: Я.Коласа, М.Лынькова, М.Клімковіча, М.Лужаніна, С.Шушкевіча, Я.Садоўскага, Р.Няхая, А.Адамовіча, Р.Млодэк, І.Шамякіна, Е.Лось, Г.Бураўкіна, А.Вольскага і мн. інш.

Назву віртуальнай дакументальнай выставе да 120-гадовага юбілею паэта падказаў артыкул Б.Гука пра П.Глебку “Дакумент і рамантыка” (1974), які захоўваецца ў фондах БДАМЛМ. Развіваючы думку, аўтары выставы звяртаюць увагу, што ў дакументах Пятро Глебка прадстае розным: знакамітым паэтам, акадэмікам, лаўрэатам, дэпутатам, услаўленым і ўганараваным грамадзянінам. Даследчыкі плённа працуюць з гэтымі сведчаннямі. Важна тое, што ў архіўным дакуменце мы бачым Пятра Фёдаравіча Глебку – жывога чалавека – рамантыка, натхнёнага паэта, надзейнага сябра, шчырага рупліўцу на беларускай культурнай ніве.

Азнаёміцца з выставай можна на сайце БДАМЛМ па спасылцы https://bdamlm.by/vystavi/virtualnyya-vystavi/dakument-i-ramantyka-da-120-goddzya-pyatra-glebki