13.11.2025

Выстава «Майстэрства натхнёнае, узнёслае» да 100-годдзя Юрыя Уладзіміравіча Семянякі – кампазітара, народнага артыста БССР

Да 100-годдзя з дня нараджэння народнага артыста БССР, кампазітара Юрыя Уладзіміравіча Семянякі Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва падрыхтаваў віртуальную выставу «Майстэрства натхнёнае, узнёслае». Юрый Семяняка — аўтар 4 опер, 5 аперэт,    больш за 300 песень і іншых сімфанічных і вакальных твораў, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, старшыня Саюза кампазітараў БССР у 1978–1980 гг. Яго творчасць стала важнай часткай нацыянальнай музычнай спадчыны.

 

На выставе прадстаўлены дакументы, якія ілюструюць творчы шлях і грамадскую дзейнасць кампазітара: нотныя рукапісы, афішы і праграмы спектакляў, падзякі, віншавальныя тэлеграмы і лісты ад вядомых дзеячаў культуры.

Запрашаем да знаёмства з віртуальнай выставай па спасылцы

https://bdamlm.by/images/13-11-25-02.pdf