Загадчык аддзела інфармацыі, публікацыі і выкарыстання дакументаў В.В.Біруля распавяла аб асаблівасцях экспазіцыі, на якой прадстаўлены партрэты знакамітых прадстаўніц культуры і мастацтва. Іх асабістыя фонды беражліва захоўваюцца ў архіве-музеі. Сярод іх – Паўліна Мядзёлка, Алаіза Пашкевіч (Цётка), Зінаіда Астаповіч-Бачарова, Ларыса Александроўская, Раіса Кашэльнікава, Рыта Млодэк, Стэфанія Станюта, Тамара Узунава, Аляксандра Клімава, Вера Вярба, Валянціна Коўтун, Аляксандра Паслядовіч. Таксама прадстаўлены сяброўскія шаржы на Веру Вярбу, Галіну Макараву, Стэфанію Станюту, Раісу Баравікову. Дапаўняюць партрэтную экспазіцыю пранікнёныя радкі пра каханне, узятыя з вершаў беларускіх паэтаў і пісьменнікаў Максіма Багдановіча, Генадзя Бураўкіна, Рыгора Барадуліна, Аркадзя Куляшова, Ніла Гілевіча і інш.
Напярэдадні свята адбылося віншаванне жаночай паловы працоўнага калектыву БДАМЛМ ад мужчын, а таксама прайшло ўручэнне падарункаў ад старшыні ППА М.А.Філімонцавай.