У рамках мерапрыемства адбудзецца прэзентацыя віртуальнай выставы «Майстэрства натхнёнае, узнёслае», спецыяльна падрыхтаванай на аснове каштоўных дакументаў з фондаў БДАМЛМ. Гэтая выстава дазволіць па-новаму зірнуць на творчы і жыццёвы шлях Ю.У.Семянякі.
Вечар упрыгожыць канцэртная праграма, у якой прымуць удзел выкладчыкі і вучні ДУА «Сярэдняя школа № 4 г.Мінска» і «Дзіцячай музычнай школы мастацтваў №2 імя М.І.Аладава г.Мінска».
Будзем рады бачыць вас!
Дата і час: 12 лістапада 2025 года, 14:30
Месца правядзення: ДУА «Сярэдняя школа № 4 г.Мінска», вул. Чырвонаармейская, 11 (актавая зала).

