02.07.2026

З трэцім ліпеня віншавалі ўжо 81 год таму

Напярэдадні святкавання Дня Незалежнасці трэба ўзгадаць гістарычныя карані гэтага свята. 3 ліпеня стаў днём незалежнасці Беларусі ў лістападзе 1996 г., аднак дагэтуль быў вядомы як Дзень Вызвалення нашай краіны. Менавіта 3 ліпеня 1944 г. падчас Беларускай наступальнай аперацыі быў вызвалены Мінск, сталіца БССР. 22 мая 1945 г. ЦК КП(б)Б выдаў пастанову аб святкаванні ў гэты дзень Дня Вызвалення як “усенароднага свята”.

У Беларускім дзяржаўным архіве-музеі літаратуры і мастацтва захоўваецца рукапіс песні для хора з фартэпіяна “З трэцім ліпеня, таварыш”, напісанага ў 1945 г. кампазітарам Пятром Падкавыравым на словы паэта Анатоля Астрэйкі ў папулярным у той час рытме дзве трэці. Упершыню яна прагучала па беларускім радыё напярэдадні свята.