- Галоўная
- Пра нас
- Навукова-даведачны апарат
- Выставы
- Чытальная зала
- Запыты і паслугі
- Звароты грамадзян і юрыдычных асоб
- Электронны зварот

29 мая 2025 года адбыўся III агляд-конкурс мастацкай самадзейнасці сярод рэспубліканскіх архіўных устаноў, арганізаваны Дэпартаментам па архівах і справаводстве.
28 мая 2025 г. работнікі Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва (далей – БДАМЛМ) наведалі выставу “Шляхам гадоў...” у Дзяржаўным літаратурным музеі Янкі Купалы. Гэтая выстава з'яўляецца сумесным праектам літаратурнага музея Янкі Купалы і БДАМЛМ, прысвечаным стагоддзю прысваення Янку Купалу высокага звання першага народнага паэта Беларусі.
28 мая 2025 года работнікі Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва (далей – БДАМЛМ) на чале з дырэктарам Аленай Аляксандраўнай Макаранка наведалі часовую экспазіцыю ў Міжнародным выставачным цэнтры Belexpo «Дарога да перамогі», прымеркаваную 80-годдзю Вялікай Перамогі.
22 мая 2025 г. у Беларускім дзяржаўным архіве-музеі літаратуры і мастацтва (далей – БДАМЛМ) адбыліся XXV Узвышаўскія чытанні “Аўтар і архівы: захаванне і даследаванне літаратурнай і мастацкай спадчыны”. Узвышаўскія чытанні – штогадовая міждысцыплінарная канферэнцыя, якая арганізуецца БДАМЛМ з 2000 г. Яна атрымала сваю назву ў гонар беларускага літаратурна-творчага аб’яднання “Узвышша”, што дзейнічала ў 1926 – 1931 гг.
22 мая 2025 г. у Беларускім дзяржаўным архіве-музеі літаратуры і мастацтва (далей – БДАМЛМ) і ў Беларускім дзяржаўным архіве навукова-тэхнічнай дакументацыі (далей – БДАНТД) прайшла аб'ектавая трэніроўка па дзеяннях ва ўмовах надзвычайных сітуацый і па сігнале грамадзянскай абароны.
22 мая 2025 года чытальная зала Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва будзе зачынена для наведвальнікаў у сувязі з правядзеннем канферэнцыі XXV Узвышаўскія чытанні.
16 мая 2025 года ў Беларускім дзяржаўным архіве-музеі літаратуры і мастацтваў (далей — БДАМЛМ) адбыўся тэатральны майстар-клас для навучэнцаў 8 – 10-х класаў ДУА “Сярэдняя школа № 27 г. Мінска”, арганізаваны напярэдадні Міжнароднага дня музеяў.
15 мая 2025 года работнікі Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва (далей – БДАМЛМ) сталі гасцямі ДУА «Сярэдняя школа № 27 г. Мінска». У актавай зале школы для работнікаў архіўных устаноў і членаў іх сем’яў адбыўся спектакль «Бах-бах-бах» па п’есе Юліі Паспелавай. Спектакль прымеркаваны да юбілею Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне.
13 мая 2025 года ў Беларускім дзяржаўным архіве-музеі літаратуры і мастацтва адбыўся інфармацыйны сход, на якім з дакладам выступіў начальнік аддзела аналізу практыкі і метадычнага забеспячэння папярэдняга расследавання Следчага камітэта па горадзе Мінску Мікула Пётр Валер'евіч.
13 мая 2025 года ў Беларускім дзяржаўным архіве-музее літаратуры і мастацтва (далей – БДАМЛМ) адбылося ўрачыстае адкрыццё выставы “Кожная роля – галоўная” да 120-годзя народнай артысткі Беларусі Стэфаніі Станюты.