13 мая 2025 года чытальная зала Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва будзе зачынена для наведвальнікаў у сувязі з правядзеннем прэзентацыі выставы “Кожная роля - галоўная”, прысвечанай 120-годдзю Стэфаніі Станюты – вядомай актрысы, народнай артысткі Беларусі, народнай артысткі СССР.

8 мая 2025 г. Дзмітрый Самахвалаў, вядучы навуковы супрацоўнік Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва (далей БДАМЛМ) прыняў удзел у семінары “Пад знакам Перамогі: асобы, архівы, дакументальныя сведчанні”, які адбыўся на платформе Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі і быў прысвечаны 80-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.

 

8 мая 2025 года ў рамках святкавання 80-й гадавіны Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне ў Беларускім дзяржаўным архіве-музеі літаратуры і мастацтва (далей – БДАМЛМ) адбылося адкрыццё літаратурна-дакументальная выставы “Я справай абраў сабе слова...”, прысвечанай жыццю і творчасці Навума Зіноўевіча Кісліка – удзельніка Вялікай Айчыннай вайны, беларускага паэта-франтавіка, празаіка, перакладчыка, журналіста, члена Саюза пісьменнікаў БССР, якому 26 верасня 2025 г. спаўняецца 100 гадоў з дня нараджэння.

 

7 мая 2025 года работнікі Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва (далей БДАМЛМ) на чале з дырэктарам А.А.Макаранка прынялі ўдзел у працы дыялогавай пляцоўкі “Памяць народа”, прысвечанай 80-й гадавіне Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне. Пляцоўка была падрыхтавана Мінскай гарадской арганізацыяй Беларускага прафесійнага саюза работнікаў дзяржаўных і іншых прадпрыемстваў у вялікай зале кінатэатра “Піянер”.

 

Панядзелак, 12 Май 2025 12:39

ПРЭС-РЭЛІЗ

7 мая 2025 года, у рамках акцыі “Народнае ўскладанне”, прысвечанае 80-годдзю Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне, работнікі Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва разам з кіраўніцтвам Дэпартамента па архівах і справаводсту Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь, дырэктарамі і прадстаўнікамі рэспубліканскіх архіўных устаноў усклалі кветкі да мемарыяльнага комплекса і помніка Невядомаму салдату.

 

7 траўня 2025 года, у рамках акцыі “Народнае ўскладанне”, прысвечанае 80-годдзю Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне, работнікі Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва ўсклалі кветкі ў мемарыяльнага знака на месцы пакарання смерцю мінскіх падпольшчыкаў у Аляксандраўскім скверы.

6 мая 2025 года маладыя работнікі Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва І.А.Лабовіч і Л.А.Рымарава прынялі ўдзел у віктарыне “Славе – не меркнуць. Традыцыям – жыць!”, прысвечанай 80-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Арганізатарамі віктарыны выступілі Дэпартамент па архівах і справаводстве Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь, Нацыянальны гістарычны архіў Рэспублікі Беларусь, кіраўніцтва сярэдняй школы № 27. Віктарына ўключыла ў сябе пытанні аб падзеях Вялікай Айчыннай вайны.

 

6 мая 2025 года работнікі Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва (далей – БДАМЛМ) наведалі прэм'ерны паказ дакументальнай дылогіі «Спаленыя вёскі», «Лагеры смерці» рэжысёра Аляксандра Анісімава.  Мерапрыемства, арганізаванае ў рамках святкавання 80-й гадавіны вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне, прайшло ў кінатэатры «Беларусь».

 

Старонка 26 з 219