- Галоўная
- Пра нас
- Навукова-даведачны апарат
- Выставы
- Чытальная зала
- Запыты і паслугі
- Звароты грамадзян і юрыдычных асоб
- Электронны зварот

Віртуальная дакументальная выстава да 120-годдзя паэта, публіцыста і вучонага Пятра Глебкі (1905-1969)
8 жніўня 2025 года, у рамках рэалізацыі пілотнага праекта “Юны архівіст” і рэспубліканскай акцыі “Архівы – Школе”, у Беларускім дзяржаўным архіве-музеі літаратуры і мастацтва (далей – БДАМЛМ) адбылося падпісанне пагаднення аб супрацоўніцтве з дзяржаўнай установай адукацыі “Сярэдняя школа № 4 г.Мінска”. У падпісанні пагаднення прынялі ўдзел дырэктар БДАМЛМ А.А.Макаранка і прадстаўнік адміністрацыі ДУА «Сярэдняя школа № 4 г.Мінска» - намеснік дырэктара К.С.Шакоцька.
7 жніўня 2025 г. работнікі Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва (далей – БДАМЛМ) наведалі прэзентацыю календара “Мінск. Барыс Аракчэеў” на 2026 год, што адбылася ў Дзяржаўным літаратурна-мемарыяльным музеі Якуба Коласа.
Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва (далей - БДАМЛМ) працягвае сваю працу па папулярызацыі архіўнай справы і сваіх дакументаў.
7 жніўня 2025 г. спаўняецца 115 гадоў з дня нараджэння харавога рэжысёра і музыказнаўца, стваральніка Нацыянальнага акадэмічнага народнага хора Генадзя Іванавіча Цітовіча. Яго імя добра знаёма аматарам беларускай народнай песні.
29 ліпеня 2025 года работнікі Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва (далей – БДАМЛМ) на чале з дырэктарам А.А.Макаранка наведалі выставу нашага фондаўтваральніка, фотамастака, заслужанага журналіста Беларускага саюза журналістаў Юрыя Сяргеевіча Іванова.
25 ліпеня 2025 года другая група прадстаўнікоў ДУ “Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Заводскага раёна г. Мінска” наведала выставу “Кожная роля – галоўная”, прысвечаную 120-годзю народнай артысткі Беларусі Стэфаніі Станюты.
18 ліпеня 2025 года Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва (далей — БДАМЛМ) з рабочым візітам наведаў Міністр юстыцыі Рэспублікі Беларусь Я.І.Каваленка і намеснік міністра юстыцыі А.М.Кот у суправаджэнні дырэктара Дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь А.Л.Воінава.
Оперная спявачка, народная артыстка БССР
Оперная спявачка, народная артыстка БССР, народная артыстка СССР
15 ліпеня 2025 года, у рамках правядзення Дзён г. Санкт-Пецярбурга ў г. Мінску, Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва (далей – БДАМЛМ) наведалі прадстаўнікі дэлегацыі Санкт-Пецярбурга — начальнік аддзела выкарыстання дакументаў, праектнай і арганізацыйнай работы Архіўнага камітэта Санкт-Пецярбурга Наталля Генадзьеўна Міраненка і дырэктар Санкт-Пецярбургскай дзяржаўнай казённай установы “Лабараторыя забеспячэння захаванасці дакументаў дзяржаўных архіўных устаноў Санкт-Пецярбурга” Вольга Мікалаеўна Пейба — у суправаджэнні намесніка дырэктара Дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь Аляксея Яўгенавіча Цвяткова.
12 ліпеня 2025 года работнікі Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва (далей БДАМЛМ) прынялі ўдзел у рэспубліканскім свяце паэзіі, песні і народных рамёстваў «З адною думкаю аб шчасці Беларусі…», арганізаваным Дзяржаўным літаратурным музеем Янкі Купалы, Маладзечанскім райвыканкамам і Саюзам пісьменнікаў Беларусі ў Купалаўскім мемарыяльным запаведніку «Вязынка».