17 верасня 2025 года, ў Дзень народнага адзінства, у Беларускім дзяржаўным архіве-музеі літаратуры і мастацтва (далей – БДАМЛМ) адбыўся сход працоўнага калектыву. Работнікі архіва сабраліся, каб адзначыць гэтае важнае дзяржаўнае свята і абмеркаваць яго значэнне для беларускага народа і краіны ў цэлым.

 

18 верасня 2025 года чытальная зала Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва будзе зачынена для наведвальнікаў у сувязі з правядзеннем літаратурнай сустрэчы “На крылах мастацкага слова”.

16 верасня 2025 года работнікі Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва (далей – БДАМЛМ) наведалі дакументальную выставу “Тэатр, дзе нараджаюцца мары”, якая прадстаўлена ў Беларускім дзяржаўным акадэмічным тэатры юнага гледача (далей – ТЮГ) і прысвечана адкрыццю 70-га юбілейнага сезона “Заслужанага калектыва Рэспублікі Беларусь “Беларускі дзяржаўны акадэмічны тэатр юнага гледача”.

 

12 верасня 2025 года работнікі Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва (далей – БДАМЛМ) наведалі адкрыццё выставы “Ка мне ў госці з прывітаннем шчырым”, якую Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы прымеркаваў да Дня народнага адзінства. Прадстаўленыя на выставе дакументы і гістарычныя памяткі, звязаныя з жыццём Заходняй Беларусі, якія прывезлі ў Мінск Ганцавіцкі раённы краязнаўчы музей і Мастоўскі дзяржаўны музей “Лес і чалавек”, выклікалі пільную ўвагу архівістаў.

 

11 верасня 2025 года адбылася прэзентацыя выставачнага праекта “Песня — душа народа”, падрыхтаванага Беларускім дзяржаўным архівам-музеем літаратуры і мастацтва (далей — БДАМЛМ), Беларускім дзяржаўным архівам кінафотафонадакументаў (далей — БДАКФФД) сумесна з Нацыянальным гістарычным музеем Рэспублікі Беларусь.

 

11 верасня 2025 года дырэктар Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва (далей — БДАМЛМ) А.А.Макаранка і вядучы архівіст аддзела інфармацыйна-пошукавых сістэм і аўтаматызаваных архіўных тэхналогій К.А.Лукіна удзел у ІІ Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Партызанскі архіў”, прысвечанай Перамозе савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне.

 

Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва (далей — БДАМЛМ) прадстаўляе віртуальную дакументальную выставу “ТЮГ — 70 гадоў падарожжа ў казку”, прысвечаную юбілею Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага тэатра юнага гледача (далей — ТЮГ).

 

Беларускі дзяржаўны акадэмічны тэатр юнага гледача (далей - ТЮГ) – гэта ўнікальны тэатр з цікавай гісторыяй, у біяграфіі якога некалькі дат нараджэння. Першы тэатр юнага гледача БССР быў створаны ў 1931 г. у Мінску пры Доме камсамола. Арганізатарам тэатра, яго ідэйным натхняльнікам стаў вядомы рэжысёр і энтузіяст тэатральнага мастацтва Мікалай Кавязін.

 

10 верасня 2025 года работнікі Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва (далей – БДАМЛМ) — члены першаснай арганізацыі Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі (далей – БРСМ) архіва-музея Н.Д.Кручок і Л.А.Рымарава прынялі ўдзел у семінары-нарадзе з маладзёжным актывам Міністэрства юстыцыі, органаў і арганізацый сістэмы Міністэрства юстыцыі.

 

Старонка 18 з 219