- Галоўная
- Пра нас
- Навукова-даведачны апарат
- Выставы
- Чытальная зала
- Запыты і паслугі
- Звароты грамадзян і юрыдычных асоб
- Электронны зварот

26 лістапада 2025 года вядучы архівіст Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва Л.А.Рымарава прыняла ўдзел у Круглым стале «Арганізацыя аддаленага доступу да архіўных дакументаў і навукова-даведачнага апарата да іх інфармацыйна-тэлекамунікацыйнай сеткі Інтэрнэт”, арганізаваным Дэпартаментам па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь, архіўнымі ўстановамі Рэспублікі Беларусь і Свярдлоўскай вобласці Расійскай Федэрацыі.
25 лістапада 2025 года дырэктар Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва А.А.Макаранка прыняла ўдзел у адкрыцці сумеснай з Дзяржаўным музеем гісторыі беларускай літаратуры, Аршанскім музеем У.С.Караткевіча, Дзяржаўным літаратурна-мемарыяльным музеем Якуба Коласа, Цэнтральнай навуковай бібліятэкай імя Я.Коласа Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі выставы «Вясна ў восень», прысвечанай 95-годдзю пісьменніка У.С.Караткевіча.
20 лістапада 2025 г. вядучы архівіст аддзела інфармацыйна-пошукавых сістэм і аўтаматызаваных архіўных тэхналогій Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва К.А.Лукіна прыняла ўдзел у IV Скалабанаўскіх чытаннях "Асэнсаванне мінулага і сучаснасці праз дакументальныя сведчанні", арганізаваных Нацыянальным архівам Рэспублікі Беларусь.
19 лістапада 2025 года дырэктар Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва А.А.Макаранка прыняла ўдзел у сумесным беларуска-ўзбекістанскім круглым стале “Камплектаванне архіўных фондаў Рэспублікі Узбекістан і Рэспублікі Беларусь”, арганізаваным на базе Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь.
19 лістапада 2025 года работнікі Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва на чале з дырэктарам А.А.Макаранка наведалі ўрачыстае мерапрыемства, прысвечанае 100-годдзю Беларускага радыё, якое праходзіла ў вялікай зале Палаца Рэспублікі.
Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва (далей – БДАМЛМ) прадстаўляе дакументы з фонда Рыгора Канстанцінавіча Пукста – беларускага кампазітара, заслужанага дзеяча мастацтваў БССР (1955), якому 27 лістапада 2025 г. спаўняецца 125 гадоў з дня нараджэння.
Сусветны дзень без тытуню штогод адзначаецца 31 мая. У 2025 годзе кампанія Сусветнага дня без тытуню была прысвечана выкрыццю стратэгій, якімі карыстаюцца вытворцы тытунёвых і нікацінаўтрымоўваючых вырабаў, каб зрабіць сваю шкодную для здароўя прадукцыю больш прывабнай, у першую чаргу – для моладзі. Выкрываючы гэтыя прыёмы, САЗ павышае дасведчанасць грамадскасці, выступае за ўзмацненне жорсткасці антытытунёвай палітыкі і абараняе здароўе людзей.
Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва (далей – БДАМЛМ) прадстаўляе дакументы з фонду Рыгора Канстанцінавіча Пукста – беларускага кампазітара, заслужанага дзеяча мастацтваў Беларускай ССР (1955), якому 27 лістапада 2025 г. спаўняецца 125 гадоў з дня нараджэння.
16 лістапада 2025 года ў эфіры праграмы “Культурны тыдзень” тэлеканала “Беларусь 3” выйшаў сюжэт аб юбілейнай вечарыне “Майстэрства натхнёнае, узнёслае”, прысвечанай 100‑годдзю з дня нараджэння беларускага кампазітара, народнага артыста БССР Юрыя Уладзіміравіча Семянякі.
З 10 па 20 лістапада 2025 года Дэпартамент па энергаэфектыўнасці праводзіць Рэспубліканскую інфармацыйна-адукацыйную акцыю «Беларусь – энергаэфектыўная краіна». Яна прымеркавана да Міжнароднага дня энергазберажэння (11 лістапада).
14 лістапада 2025 г. святкуецца 120-годдзе з дня нараджэння беларускага паэта Міхася Васілька (1905—1960), аднаго з апошніх прадстаўнікоў позняга рамантызму ў беларускай літаратуры.